Библиотека детской литературы
 
Главная arrow Народные сказки arrow Сказки на белорусском языке arrow Сынок з кулачок
19.05.2012 г.
Главное меню
Главная
Контакты
Поиск
Карта сайта
Архив
Песенки
Стихотворения
Рассказы
Авторские произведения
Народные сказки
Абхазские сказки
Аварские сказки
Австралийские сказки
Австрийские сказки
Адыгейские сказки
Албанские сказки
Английские сказки
Ангольские сказки
Армянские сказки
Афганские сказки
Башкирские сказки
Белорусские сказки
Болгарские сказки
Боснийские сказки
Бразильские сказки
Бурятские сказки
Венгерские сказки
Вьетнамские сказки
Греческие сказки
Грузинские сказки
Дагестанские сказки
Датские сказки
Египетские сказки
Индейские сказки
Индийские сказки
Индонезийские сказки
Ирландские сказки
Исландские сказки
Испанские сказки
Итальянские сказки
Кабардинские сказки
Казахские сказки
Кампучийские сказки
Карельские сказки
Кенийские сказки
Китайские сказки
Корейские сказки
Латышские сказки
Литовские сказки
Мавриканские сказки
Македонские сказки
Мексиканские сказки
Молдавские сказки
Мордовские сказки
Нанайские сказки
Немецкие сказки
Ненецкие сказки
Непальские сказки
Нивхские сказки
Норвежские сказки
Осетинские сказки
Пакистанские сказки
Польские сказки
Португальские сказки
Румынские сказки
Русские сказки
Сербские сказки
Словенские сказки
Таджикские сказки
Татарские сказки
Узбекские сказки
Украинские сказки
Финские сказки
Французские сказки
Хорватские сказки
Чеченские сказки
Швейцарские сказки
Шотландские сказки
Эстонские сказки
Японские сказки
Последние комментарии
  • Очень понравилось а кстати У Лены есть еще платоче...
  • Я знаю как он опять стал красавцем а его отец и ма...
  • Почему она крошку швернула на пол в дальний угол? ...
  • :oops: :lol: Я прочитала. Хорошая сказка))
  • Очень понравилось хоть и читала но утки небыло 100...

мультфильмы бесплатно
Сынок з кулачок Печать E-mail
Автор Administrator   
03.11.2008 г.
Жылі дзед і баба. I быў у іх сынок. Ды такі малы, што з-пад шапкі не відаць. Не большы за кулак. Так дзед з бабай яго і звалі: сынок з кулачок.

Паехаў аднойчы дзед араць, а бабе сказаў, каб згатавала абед ды прынесла яму на поле.

Баба згатавала абед ды кажа да сына:

— Каб ты быў большы, дык занёс бы бацьку абед за мяне. А так мне самой трэба ісці.

А сынок падхрабрыўся і кажа:

— Давай, мама, занясу абед.

— Дзе табе данесці яго? — не верыць маці.

— Данясу!

Узяў сынок з кулачок абед, паставіў у дзедаў лапаць, сам ззаду сеў і паехаў.

Едзе сабе і песенькі спявае. Прыехаў на поле, гукае бацьку:

— Тата, я табе абед прывёз! Убачыў яго бацька, зарадаваўся:

— Малайчына сынок!

Сеў ён абедаць, а сын кажа:

— Тата, пасадзі мяне на саху, я араць буду.

— Як жа ты будзеш араць?

— А паглядзіш,— кажа сын. Пасадзіў яго бацька на саху. Сынок з кулачок узяў лейцы ў рукі і крыкнуў на каня:

— Но, сівы-буры! I пачаў араць.

Ехаў дарогаю пан у брычцы. Убачыў ён такое дзіва.

— Прадай, дзед, мне свайго аратага,— кажа пан.

— Не, пане, не прадам: гэта мой сынок. А пан прычапіўся як смала: прадай ды

прадай!

— Я табе,— кажа пан,— дам шмат грошай.

Пачуў гэта сынок, падбег да бацькі і шэпча яму:

— Прадавай, тата, толькі вазьмі ў пана за мяне жменю золата. Не бойся, я ад яго ўцяку...

Згадзіўся дзед і прадаў пану сына за жменю золата.

Узяў пан хлопчыка, пасадзіў у кішэню і паехаў. «Вось,— думае,— добрага аратага нажыў. Гэтакага ні ў кога няма. Няхай зайздросцяць мне ўсе паны!»

Тым часам хлопчык прадраў панскую кішэню, цішком вылез з яе ды выскачыў з брычкі. Пан нават і не пачуў. Паехаў сабе дамоў хваліцца дзіўным аратым.

Агледзеўся хлопчык, аж кругом яго густы лес.

Пахадзіў ён, пахадзіў па лесе і заблудзіўся.

А тут і вечар настаў. Сеў хлопчык пад елкаю і плача.

Ні адсюль ні адтуль — галодны воўк. Ухапіў ён хлопчыка і праглынуў яго.

Апамятаўся хлопчык, пачаў брыкацца ў воўчым жываце, пачаў крычаць:

— Гэй, воўк, нясі мяне дахаты!

— Не панясу,— кажа воўк.

— Нябось панясеш, як надакучу табе.

— Паглядзім,— агрызнуўся воўк і пабег у поле шукаць авечак.

Прыбягае да чарады авечак, а хлопчык як крыкне з воўчага жывата:

— Гэй, пастухі, воўк па авечкі крадзецца! Пачулі гэта пастухі, прагналі злодзея. Ды яшчэ і сабак нацкавалі на яго.

Прыбег воўк у лес і кажа хлопчыку:

— Вылазь вон!

— Не, не вылезу,— адгукаецца хлопчык.— Нясі мяне дадому.

— Не панясу! — злуецца воўк. Выгаладаўся воўк ды зноў пайшоў шукаць спажывы. Але куды ні прыйдзе, усё няўдача: не дае яму хлопчык спакою.

Зусім схуднеў воўк, ледзьве ногі цягае. А хлопчык усё сваё права правіць:

— Нясі мяне дадому!

Бачыць воўк — няма рады: панёс хлопчыка дадому.

Прынёс да двара і кажа:

— Вылазь. Вунь твая хата.

— Не,— адказвае хлопчык,— нясі на двор.

Прынёс яго воўк на двор і зноў крычыць:

— Вылазь!

— Не, нясі ў сенцы. Прынёс воўк яго ў сенцы.

Тут хлопчык выскачыў вон ды як закрычыць:

— Тата, хадзі ваўка біць!

Выбег бацька з качаргою і забіў ваўка. Шкуру злупіў і бабе футра пашыў. А баба сасмажыла за гэта дзеду і сынку гуся.

Тут і казка ўся.
 

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

« Пред.   След. »
Архив - популярное
Значок файла Покатигорошек (187)
(Украинские сказки)

Значок файла Серко (186)
(Украинские сказки)

Значок файла Волшебное кольцо (182)
(Русские сказки)

Значок файла Царевна-лягушка (182)
(Русские сказки)

Значок файла Сказка про Ивана и чудесную книгу (179)
(Украинские сказки)

Значок файла Соломенный бычок (178)
(Украинские сказки)

Значок файла Хлебороб (178)
(Украинские сказки)

Значок файла Хромоножка-уточка (178)
(Украинские сказки)

Значок файла Сказка про Ивасика (175)
(Украинские сказки)

Значок файла Хитрая наука (171)
(Русские сказки)

Архив - последние добавления
Архив - последним скачали
 
© Детская библиотека, 2008-2011 Rambler's Top100 Rating All.BY Яндекс цитирования