Библиотека детской литературы
 
Главная arrow Народные сказки arrow Сказки на белорусском языке arrow Удовiн сын
19.05.2012 г.
Главное меню
Главная
Контакты
Поиск
Карта сайта
Архив
Песенки
Стихотворения
Рассказы
Авторские произведения
Народные сказки
Абхазские сказки
Аварские сказки
Австралийские сказки
Австрийские сказки
Адыгейские сказки
Албанские сказки
Английские сказки
Ангольские сказки
Армянские сказки
Афганские сказки
Башкирские сказки
Белорусские сказки
Болгарские сказки
Боснийские сказки
Бразильские сказки
Бурятские сказки
Венгерские сказки
Вьетнамские сказки
Греческие сказки
Грузинские сказки
Дагестанские сказки
Датские сказки
Египетские сказки
Индейские сказки
Индийские сказки
Индонезийские сказки
Ирландские сказки
Исландские сказки
Испанские сказки
Итальянские сказки
Кабардинские сказки
Казахские сказки
Кампучийские сказки
Карельские сказки
Кенийские сказки
Китайские сказки
Корейские сказки
Латышские сказки
Литовские сказки
Мавриканские сказки
Македонские сказки
Мексиканские сказки
Молдавские сказки
Мордовские сказки
Нанайские сказки
Немецкие сказки
Ненецкие сказки
Непальские сказки
Нивхские сказки
Норвежские сказки
Осетинские сказки
Пакистанские сказки
Польские сказки
Португальские сказки
Румынские сказки
Русские сказки
Сербские сказки
Словенские сказки
Таджикские сказки
Татарские сказки
Узбекские сказки
Украинские сказки
Финские сказки
Французские сказки
Хорватские сказки
Чеченские сказки
Швейцарские сказки
Шотландские сказки
Эстонские сказки
Японские сказки
Последние комментарии
  • Очень понравилось а кстати У Лены есть еще платоче...
  • Я знаю как он опять стал красавцем а его отец и ма...
  • Почему она крошку швернула на пол в дальний угол? ...
  • :oops: :lol: Я прочитала. Хорошая сказка))
  • Очень понравилось хоть и читала но утки небыло 100...

мультфильмы бесплатно
Удовiн сын Печать E-mail
Автор Administrator   
03.11.2008 г.
Здарылася ў адным краі вялікая бяда: наляцеў аднекуль дзевяцігаловы змей Цуда-Юда і ўхапіў з неба сонца з месяцам... Бядуюць людзі, плачуць: і цёмна без сонца, і холадна.

А жыла ў тым краі бедная ўдава. I мела яна малога сына — так гадоў пяці. Цяжка жылося ўдаве ў голадзе ды ў холадзе. Адна толькі ўцеха была, што сынок разумны ды ўдалы расце.

I жыў там недалёка багаты купец. Быў у яго сын — такі ж па гадах, як удовін.

Пасябраваў купецкі сын з удовіным. Бывала, як прачнецца, дык і бяжыць да яго гуляць. Пагуляюць у хаце, пры лучыне, а потым ідуць на вуліцу. Вядома, малыя: трэба ж ім і кацёлку пакачаць, і на рэчку збегаць.

Усё было б добра, ды вось бяда — нявесела гуляць без сонца...

Аднойчы ўдовін сын кажа купецкаму:

— Эх, каб я тое еў, што ты, дык стаў бы асілкам, а тады Цуду-Юду зваяваў бы, сонца-месяц у яго адабраў бы і на неба павесіў!

Прыйшоў купецкі сын дадому і расказаў бацьку, што яму ўдовін сын гаварыў.

— Не можа таго быць! — дзівіцца купец.— Пайдзі пакліч яго на вуліцу — хачу сам паслухаць.

Пайшоў купецкі сын да сябра, кліча яго гуляць.

— Я есці хачу,— адказвае ўдовін сын.— А ў нас і кавалачка хлеба няма...

— Хадзем на вуліцу, я табе вынесу хлеба.

Вярнуўся купецкі сын дадому, узяў акрайчык хлеба, вынес сябру.

З'еў удовін сын хлеб, павесялеў.

— Ці памятаеш, што ты мне ўчора гаварыў пра Цуду-Юду? — пытаецца купецкі сын.

— Памятаю.

I пераказаў слова ў слова, што ён гаварыў пра Цуду-Юду. Купец стаяў за шулам і ўсё чуў на свае вушы.

«Эге ж,— падумаў ён сам сабе,— гэта, відаць, не просты хлопец. Трэба ўзяць яго да сябе. Паглядзім, што будзе».

Узяў купец у свой дом удовінага сына, пачаў карміць яго тым, што сам еў. Бачыць, і праўда — расце ўдовін сын як на дражджах. Праз год ці два стаў такі дужы, што і самога купца паваліць. Напісаў тады купец цару: «Так і так, ваша царская вялікасць, жыве ў мяне ўдовін сын, ён бярэцца, як вырасце, Цуду-Юду зваяваць, сонца месяц на неба вярнуць...»

Цар прачытаў і адпісвае: «Зараз жа даставіць удовінага сына ў мой палац».

Запрог купец пару коней, пасадзіў удовінага сына ў павозку і павёз да цара.

— Чым цябе, удовін сын, карміць, каб ты вырас асілкам? — пытаецца цар.

— Карміце мяне тры гады валоваю печанню,— адказвае цару ўдовін сын.

Цару валоў не купляць: загадаў, і пачалі рэзаць валоў, карміць печанню ўдовінага сына.

Расце цяпер удовін сын яшчэ лепш, чым

на купецкіх харчах. I гуляе ў царскіх палацах з царскім сынам-аднагодкам.

Мінула тры гады. Кажа ўдовін сын цару:

— Цяпер я пайду Цуду-Юду шукаць. Але хачу, каб твой сын і купецкі былі ў мяне за таварышаў. Усё ж весялей у дарозе.

— Добра,— згаджаецца цар.— Няхай ідуць з табою. Абы толькі Цуду-Юду зваявалі.

Паслаў ён купцу пісьмо, каб сын у палац з'явіўся. Не хацелася купцу пускаць сына ў такую вялікую дарогу, ды з царом спрачацца не будзеш.

Прыехаў купецкі сын у царскі палац. Тады ўдовін сын і кажа царскаму сыну:

— Скажы бацьку, каб ён выкаваў мне булаву: пудоў гэтак на шэсць. Будзе хоць чым ад сабак абараняцца, а то я іх баюся.

— I мне,— кажа купецкі сын,— хоць пудоў на тры...

— А я што ж, горшы за вас: мне таксама трэба ўзяць у дарогу булаву, хоць пудоў на два,— кажа царскі сын.

Пайшоў ён да бацькі, сказаў яму. Цар загадаў кавалям выкаваць хлопцам па булаве: удовінаму сыну на шэсць пудоў, купецкаму — на тры, свайму — на два.

Узяў удовін сын сваю булаву, выйшаў

у чыстае поле і шпурнуў яе ў неба. Прабыла булава ў небе гадзіны тры і ляціць назад. Удовін сын выставіў правую далонь. Булава трахнулася аб далонь і пераламалася напалам. Узлаваўся ўдовін сын і кажа царскаму сыну:

— Скажы бацьку, каб не рабіў ашуканства! З такою булавою і я загіну і вы. Няхай загадае кавалям, каб выкавалі мне булаву моцную і большую — пудоў на шаснаццаць.

— А мне пудоў на шэсць! — кажа купецкі сын.

— А мне — на тры! — кажа царскі сын. Пайшоў ён да бацькі і сказаў яму аб гэтым.

Выклікае цар да сябе кавалёў:

— Вы, такія-сякія, што сабе думаеце! Чаму нямоцную булаву выкавалі ўдовінаму сыну?

I дае ім загад, каб выкавалі тры новыя булавы — большыя і мацнейшыя.

Кавалі стук ды грук — выкавалі тры новыя булавы.

Узяў удовін сын сваю булаву, выйшаў у чыстае поле і шпурнуў яе ў неба. Прабыла булава ў небе з ранку да вечара і ляціць назад. Удовін сын падставіў калена — булава ўдарылася аб яго і пераламалася напалам!

Пайшоў удовін сын з сябрамі да цара:

— Калі вы хочаце, каб я Цуду-Юду зваяваў і сонца-месяц у яго адабраў, дык загадайце меднікам, няхай выльюць мне медную булаву пудоў на дваццаць пяць, каб яна не ламалася.

Купецкі сын кажа:

— А мне на дзевяць пудоў!

Царскі сын кажа:

— А мне і на шэсць хопіць.

Паклікаў цар меднікаў і загадаў ім выліць без усялякага машэнства тры булавы: адну на дваццаць пяць пудоў, другую на дзевяць, трэцюю на шэсць.

Узяў удовін сын медную булаву ў рукі, павесялеў — спадабалася яна яму. Потым выйшаў у чыстае поле, шпурнуў булаву ў неба. Заляцела булава за самыя высокія воблакі. Цэлы дзень і цэлую ноч хадзіў удовін сын па палях, па лугах, чакаў булавы. Нарэшце, на досвітку, чуе: ляціць булава з-за хмараў. Падставіў удовін сын плячо — булава ўдарылася і пакацілася на зямлю цэлая.

— Вось гэта булава сапраўдная! — кажа ён.— З такой булавою і ў белы свет можна падавацца, з паганым Цудам-Юдам змагацца.

Купецкі сын і царскі таксама рады,— добрыя і ім булавы вылілі меднікі!

Выпрабаваў гэтак удовін сын сваю сілу і кажа сябрам:

— Ідзіце развітайцеся з бацькамі. Трэба нам у дарогу збірацца.

Царскі сын пайшоў, а купецкі адмовіўся:

— Навошта мне час траціць: я ўжо развітаўся з бацькам, як сюды ехаў.

Сабраліся хлопцы і падаліся ў дарогу.

Адно царства мінулі, другое, трэцяе,— дайшлі да калінавага моста. Бачаць — стаіць недалёка ад моста старэнькая хатка.

— Давайце,— кажа ўдовін сын,— пераначуем тут, адпачнём дзён колькі. Бо невядома, якая яшчэ дарога перад намі ляжыць.

Зайшлі ў хатку. У ёй старая бабулька кудзелю прадзе. Далі хлопцы бабулі «добры вечар» і папрасіліся пераначаваць:

— Мы, бабка, з вялікай дарогі, дужа змарыліся...

— Начуйце сабе на здароўе,— кажа бабуля.— Той, хто па дарогах ходзіць, хаты з сабою не носіць.

Разгаварыўся ўдовін сын з бабуляй і даведаўся, што трапілі яны ў царства паганага змея Цуды-Юды: якраз туды, куды ім і трэба!

Прыйшла ноч. Удовін сын думае: «Трэба варту на калінавым мосце паставіць, каб хто знячэўку не напаў на нас».

Пасылае ён на варту царскага сына.

Узышоў царскі сын на калінавы мост, патупаў крыху ды думае сабе: «Што мне тут стаяць навідавоку. Як будзе хто ісці ці ехаць, дык і ўбачыць мяне. Пайду лепш лягу пад мостам — там спакайней».

Так і зрабіў.

Тым часам удовінаму сыну не спіцца. «Трэба,— думае,— праверыць, ці стаіць царскі сын на варце».

Выйшаў ён у поўнач на калінавы мост, глядзіць, а вартаўніка і няма!

Пакуль ён шукаў царскага сына, бачыць — едзе на паляванне трохгаловы змей, малодшы брат Цуды-Юды. На сярэдняй галаве ў яго быстравокі сокал сядзіць, збоку быстраногі хорт бяжыць. Конь, як ступіў на мост, адразу заржаў, хорт забрахаў, а сокал зашчабятаў.

Ударыў малодшы Цуда-Юда каня між вушэй:

— Ты чаго, травяны мех, заржаў? А ты, псінае мяса, чаго забрахаў? А ты, ястрабінае пер'е, чаго зашчабятаў? Калі супраціўніка майго чуеце, дык тут яго і блізка няма. Ёсць у мяне толькі адзін супраціўнік, але жыве ён за трыдзевяць зямель, у трыдзесятым царстве. Гэта — удовін сын. Ды сюды і воран касцей яго не занясе!

Пачуў гэтыя словы ўдовін сын і кажа:

— Добрага малайца не воран косці заносіць,— ён сам прыходзіць!

Напужаўся змей:

— Дык ты тут, удовін сын?

— Тут, нячыстая сіла!

Ну, што будзем рабіць: біцца ці мірыцца?

— Не для таго я за блізкі свет ішоў, каб з вамі, паганымі, мірыцца, а для таго, каб біцца!

— Дык дзьмі ток! — закрычаў змей. Удовін сын адказвае:

Табе трэба — ты і дзьмі. У цябе тры духі, а ў мяне адзін. Я да панскай раскошы не прывык: магу біцца і на сырой зямлі.

Злез Цуда-Юда з каня, дзьмухнуў на тры духі, і стаў гладкі ток на тры вярсты.

Пачалі біцца.

Тры гадзіны біліся. Перамог удовін сын малодшага Цуду-Юду: збіў яму ўсе тры галавы. Каня на зялёны луг пусціў, харта і со кала ў чыстае поле. А сам вярнуўся ў хатку і лёг спаць.

Назаўтра прыходзіць царскі сын з варты.

— Ну, як табе там вартавалася? — пытаецца ўдовін сын.— Можа, ішоў хто ці ехаў?

— Не,— адказвае царскі сын,— за цэлую ноч нават і птушка блізка не праляцела...

«Ненадзейны ты ў мяне таварыш,— думае ўдовін сын.— Відаць, трэба больш на сябе спадзявацца».

На другую ноч пасылае ён на калінавы мост купецкага сына.

Пахадзіў купецкі сын па мосце і думае сабе: «Навошта мне рызыкаваць тут сваёю галавою? Пайду лепш пад мост, лягу спаць».

Так і зрабіў.

У поўнач удовін сын выйшаў на мост праверыць, ці стаіць на варце яго таварыш. Паглядзеў туды-сюды — няма! Аж раптам бачыць: уз'язджае на калінавы мост Цуда-Юда з шасцю галовамі. Конь дубка стаў, моцна заржаў, хорт забрахаў, сокал зашчабятаў. Цуда-Юда каня троп між вушэй!

— Чаго, травяны мех, заржаў? А ты, псінае мяса, чаго забрахаў? А ты, ястрабінае пер'е, чаго зашчабятаў? Тут няма мне супраціўніка па сіле роўнага. Ёсць ён, праўда, ды за трыдзевяць зямель, у трыдзесятым царстве,— удовін сын. Але ж сюды і воран касцей яго не занясе!

Удовін сын адказвае:

— Добрага малайца воран касцей не заносіць,— ён сам прыходзіць!

— А-а, дык ты тут, удовін сын?

— Тут, нячыстая сіла!

— Ну, што ж: будзем біцца ці мірыцца?

— Не для таго я за блізкі свет ішоў, каб з вамі, паганымі, мірыцца, а для таго, каб біцца!

— А я раіў бы табе, удовін сын, лепш мірыцца, бо я цябе заб'ю.

— Заб'еш, тады і гаварыць будзеш.

— Ну, дык дзьмі ток!— зароў Цуда-Юда.

— Табе трэба — ты і дзьмі. У цябе шэсць духоў, а ў мяне адзін. Мне і без тока добра: я мужыцкі сын, да раскошы не прывык, магу біцца і на сырой зямлі.

Злез Цуда-Юда з каня, дзьмухнуў на шэсць духоў, і стаў гладкі ток на шэсць вёрст.

Пачалі біцца.

Біліся шэсць гадзін. Удовін сын збіў Цуду-Юду ўсе шэсць галоў. Каня на зялёны луг пусціў, харта і сокала ў чыстае поле. А сам вярнуўся ў хатку і лёг спаць.

Назаўтра прыходзіць вартаўнік, будзіць удовінага сына:

— На чужой старане засыпацца нельга. Я вось цэлую ноч і вокам не звёў.

Падумаў удовін сын: «I на гэтага таварыша малая надзея. Трэба толькі на сябе спадзявацца».

Настала трэцяя ноч. Удовін сын выправіў бабулю ў клуню начаваць, а сам убіў у сцяну нож, падставіў кубак і кажа сябрам:

— Калі ў гэты кубак капне з нажа кроў, дык бяжыце мне на дапамогу.

А каб сябры не паснулі, даў ім карты і загадаў гуляць у воза.

Але толькі ён выйшаў за парог, як тыя пакідалі карты і ляглі спаць.

Прыйшоў удовін сын на калінавы мост, стаў на варту.

Роўна ў поўнач бачыць — уз'язджае на калінавы мост старэйшы Цуда-Юда з дзевяццю галовамі. На грудзях у яго месяц зіхаціць, на сярэдняй галаве сонца гарыць. Конь пад ім на калені ўпаў, моцна заржаў, хорт забрахаў, сокал зашчабятаў.

Цуда-Юда ўдарыў каня між вушэй:

— Ты чаго, травяны мех, заржаў? А ты, псінае мяса, чаго забрахаў? А ты, ястрабінае пер'е, чаго зашчабятаў?

Конь кажа:

— Эх, гаспадар, апошні раз ты на мне на паляванне едзеш...

— Што ты, воўчае мяса, брэшаш! Тут няма майго супраціўніка. Ёсць толькі за трыдзевяць зямель, у трыдзесятым царстве ўдовін сын, ды сюды і воран касцей яго не занясе.

Выйшаў удовін сын наперад і адказвае:

— Добрага малайца воран касцей не заносіць — ён сам прыходзіць!

— Ах, дык ты тут, удовін сын?

— Тут!

— Ну, што ж ты хочаш: біцца ці мірыцца? Я раіў бы табе лепш мірыцца, бо ты малады яшчэ, каб са мною сілаю мерацца.

— Малады ці не малады, а не для таго я за блізкі свет ішоў, каб з табою, злодзей паганы, мірыцца, а для таго, каб біцца.

— Ну, калі ты ўжо так наважыўся біцца са мною, дык дзьмі ток. Пагляджу, якая ў цябе сіла.

— Мне ток не патрэбен: я і на сырой зямлі магу біцца! А ты дзьмі сабе, калі прывык па чыстым хадзіць.

Злез Цуда-Юда з каня, дзьмухнуў — на дзевяць вёрст гладкі ток стаў. Пачалі біцца.

Біліся, біліся,— удовін сын Цуду-Юду тры галавы збіў, а перамагчы не можа. «Дзе ж мае таварышы? — думае ён.— Ці не спяць яны?»

Просіць удовін сын у Цуды-Юды перадыху:

— Цары-каралі ваююць і то перадых маюць: давай і мы зробім!

— Давай,— кажа Цуда-Юда. Адышоўся ўдовін сын убок, зняў з левай рукі рукавіцу ды як кінуў у хатку, дзе засталіся таварышы,— дык страху ўсю чыста сарваў. Сябры ж ані павярнуліся — спяць, як спалі.

Бачыць удовін сын — няма падмогі. Пачалі зноў біцца. Біліся, біліся,— збіў удовін сын яшчэ тры галавы Цуду-Юду, сам па калені ў крыві стаіць, а астатнім галовам рады даць не можа.

Зноў просіць ён перадыху.

— Што гэта ты,— выскаляецца Цуда-Юда,— часта перадыху просіш?

— А хіба нам часу мала?

— Ну, давай перадыхнём.

Улучыў удовін сын хвілінку, як вораг адвярнуўся, ды шпурнуў другую рукавіцу ў хатку. Хатку па самыя вокны сарвала, а сябры спяць, як спалі.

Перадыхнулі трохі ды зноў пачалі біцца. Удовін сын ужо траха не па пояс у крыві стаіць, а астатнім галовам рады даць не можа: сілы не хапае. Тым часам і світаць пачало. «Сябры, напэўна, ужо выспаліся,— думае ўдовін сын.— Трэба ім яшчэ раз аб сабе напомніць».

Зноў кажа ён Цуду-Юду:

— Цары-каралі ваююць і то перадых маюць. Давай мы яшчэ і трэці раз перадых зробім. А тады будзем біцца да канца.

Цуда-Юда таксама аслабеў.

— Добра,— кажа,— давай перадыхнём. Зняў удовін сын бот з левай нагі і шпурнуў яго ў хатку.

Даляцеў бот да хаткі і растрыбушыў яе да самых падвалін. Усхапіліся тады з пасцелі яго сябры, бачаць: поўны кубак крыві з нажа нацякло...

— Ну,— кажуць,— відаць, дрэнна нашаму таварышу, калі так.

Схапілі яны свае булавы ды кінуліся на калінавы мост.

Убачыў іх Цуда-Юда і аж скалануўся:

— Ах, удовін сын, цяпер я ведаю, чаму ты перадыху прасіў ды бот з левай нагі кідаў! Перахітрыў ты мяне...

Як ухапіліся сябры ўтрох малаціць Цуду-Юду з усіх бакоў, дык той не ведае, на каго і нападаць.

Збілі яны і астатнія тры галавы. Тут Цуду-Юду і канец прыйшоў.

Узяў тады ўдовін сын сонца-месяц ды павесіў на неба. I адразу святло па ўсёй зямлі пайшло. Выбеглі людзі на вуліцу, радуюцца, цешацца, на сонцы грэюцца...

Вярнуліся сябры да бабулі, збудавалі ёй новую хатку, лепшую, чым была, і парашылі крыху адпачыць перад дарогай.

Царскі і купецкі сыны спяць, гуляюць, а ўдовін сын усё думае: «Цудаў-Юдаў больш няма на свеце, але ж засталіся яшчэ іх жонкі — ведзьмы. Каб не нарабілі яны бяды якой!»

Пакінуў ён сяброў, а сам пераапрануўся і пайшоў у палацы Цудаў-Юдаў.

— Ці не трэба вам парабка? — пытаецца ў ведзьмаў.

— А трэба,— адказвае старэйшая ведзьма.— Мы ж цяпер асірацелі: няма каму рабіць. Усіх трох мужыкоў нашых удовін сын пазабіваў. Ды нічога — і мы яго са свету страцім!

— А як жа вы яго страціце? — пытаецца парабак.— Ён жа, відаць, вельмі дужы.

— У яго сіла, а ў нас чары,— кажа жонка малодшага Цуды-Юды.— Вось будзе ён са сваімі памочнікамі ехаць назад, у сваё царства, дык я на дарозе крыніцай разліюся: нап'юцца яны вады — і капцы ім.

— А калі гэта не паможа,— кажа жонка сярэдняга Цуды-Юды,— дык я салодкай яблыняй зраблюся. З'ядуць яны па яблыку — і больш не захочуць...

— Вы зробіце тое,— кажа жонка старэйшага Цуды-Юды,— без чаго яны могуць і абысціся. А я прыдумала лепш: на сто вёрст квяцістым лугам рассцялюся. А збоку цяністую вярбу пастаўлю. Будуць яны ехаць, захочуць коней на лузе папасвіць, а самі пад вярбой адпачыць. Як лягуць, дык і не ўстануць. А конь калі скубне тры разы травы з таго лугу, дык і яму больш не жыць.

Удовінаму сыну толькі гэта і трэба было. Дачакаўся ён ночы і, як паснулі ведзьмы, пакінуў палац ды бягом да сяброў.

Назаўтра чуць свет пайшлі яны на зялёны луг, палавілі коней Цудаў-Юдаў. Удовін сын сеў на каня дзевяцігаловага Цуды-Юды, купецкі — на каня шасцігаловага Цуды-Юды, а царскі — на каня трохгаловага Цуды-Юды. I паехалі ў сваё царства.

Едуць яны палямі, едуць барамі, даязджаюць да крыніцы. I тут царскаму сыну і купецкаму так захацелася піць, што вытрымаць не могуць.

Удовін сын кажа:

— Вы ўсё ж людзі не мужыцкага звання. Пачакайце, я вам сам вады прынясу.

Саскочыў ён з каня, падышоў да крыніцы і давай біць яе булавою. Збіў так, што адна гразь ды кроў засталіся.

Сябры ледзь не плачуць:

— Навошта ты гэта зрабіў? Мы ад смагі паміраем...

— Не крыніца гэта,— кажа ўдовін сын,— а наша здрада.

Сеў ён на каня, і паехалі далей.

Пад'язджаюць да яблыні. I такія на ёй яблыкі растуць — чырвоныя ды румяныя: самі ў рот так і просяцца.

Кінуліся таварышы да яблыні, а ўдовін сын спыніў іх:

— Пачакайце! Вы ўсё ж людзі панскага звання — я вам лепш сам яблыкаў нарву.

Падышоў ён да яблыні, ударыў булавою — тая адразу павалілася і завяла.

— Навошта ты гэта зрабіў? Мы ж бы хоць па яблычку з'елі...

— Не яблыкі гэта, а смерць наша,— кажа ўдовін сын.

Паехалі далей. Пад'язджаюць да квяцістага лугу. Убачылі вярбу цяністую і так усім спаць захацелася — рады няма. А коні аж капытамі зямлю б'юць — да квяцістай травы рвуцца.

Спыніў удовін сын каня:

— Пайду пагляджу, ці можна коней на гэтым лузе пасвіць.

Падышоў да вярбы ды як пачаў яе булавою дубасіць, дык луг адразу і засох, а ад вярбы адны косці засталіся.

— Ну, вось бачыце, якая гэта вярба і які луг,— кажа ён таварышам.

Пераехалі сухі луг і спыніліся начаваць у зялёнай дуброве. Коней пасвіцца пусцілі, а самі павячэралі ды леглі спаць. Тры дні і тры ночы спалі. А як прачнуліся, удовін сын кажа сябрам:

— Тут ужо царства наша недалёка. Едзьце сабе дадому адны. А то вашы бацькі даўно чакаюць вас. У мяне ж бацькі няма. Я яшчэ па белым свеце пагуляю.

Развітаўся ўдовін сын з сябрамі і паехаў па белым свеце гуляць.

Ці доўга ён ездзіў, ці нядоўга,— прыязджае да цара Пастаянца. А той цар быў з адным бокам, з адным вокам, з адною нагою, з адною рукою, палавіна галавы і палавіна барады. I вельмі любіў ён коней.

Убачыў ён каня ўдовінага сына і кажа:

— Давай навыперадкі пабяжым вакол палаца. Калі я цябе выпераджу — забяру твайго каня, а калі ты мяне — аддам табе сваё царства.

Падумаў удовін сын: «Не можа быць, каб аднабокі і аднаногі цар выперадзіў мяне». I згадзіўся.

Кінуліся бегчы. Удовін сын і трох крокаў не зрабіў, а аднаногі цар ужо тры разы вакол палаца абабег...

Забраў цар Пастаянец каня ўдовінага сына і паставіў у сваю стайню.

Удовін сын ледзь не плача: шкада каня. Пачаў ён прасіцца ў цара:

— Якую хочаш службу саслужу табе — аддай каня!

Падумаў цар Пастаянец і кажа:

— Жыве ў трыдзевятай зямлі, у трыдзесятым царстве баба Каргота. Ёсць у яе дванаццаць дачок, як адна: волас у волас, голас у голас, твар у твар. Дом бабін высокім частаколам абгароджаны, і на кожнай частаколіне чалавечая галава тарчыць: гэта ўсё тыя, што ў сваты да бабіных дачок прыходзілі. Толькі адна частаколіна вольная. Дык вось: калі ты высватаеш за мяне малодшую дачку бабы Карготы,— вярну табе каня.

Падумаў удовін сын: калі не згадзіцца,— не бачыць яму каня, як сваіх вушэй. А калі згадзіцца, то, можа, і без галавы застанешся, а можа, і з галавою і з канём.

— Добра,— кажа ён цару.— Пайду ў сваты.

Ідзе ён, ідзе, бачыць — бяжыць чалавек па моры, як па мосце. Загледзеўся ўдовін сын на бегуна.

— Добры дзень табе, Марскі Бягун! — прывітаўся да яго.

— Добрага здаровейка, удовін сын! Куды ідзеш, куды дарога твая вядзе?

— Іду да бабы Карготы сватаць яе малодшую дачку за цара Пастаянца.

— Вазьмі і мяне з сабою. Я табе не лішнім буду.

— Хадзем.

Ідуць удвух. Бачаць — чалавек адным вусам млын трымае, што на дванаццаць камянёў меле, а другім воблака ў небе падпёр.

— Добры дзень табе, Вусач!

— Добрага здаровейка, удовін сын! Куды ідзеш, куды дарога твая вядзе?

— Іду да бабы Карготы сватаць яе малодшую дачку за цара Пастаянца.

— Вазьмі і мяне з сабою.

— Хадзем.

Пайшлі ўтрох. Ішлі, ішлі, бачаць — п'е чалавек ваду з возера. Цэлае возера выпіў, а ўсё крычыць: «Піць хачу!»

— Добры дзень, Вадапой!

— Добры дзень, удовін сын! Куды ідзеш, куды дарога твая вядзе?

— Іду да бабы Карготы сватаць яе ма~ лодшую дачку за цара Пастаянца.

— Вазьмі і мяне з сабою.

— Добра, ідзі з намі.

Прайшлі трохі, бачаць — грызе чалавек асінавую калоду і ўсё крычыць: «Есці хачу!»

— Добры дзень, Пражора!

— Добры дзень, удовін сын! Куды ідзеш, куды дарога твая вядзе?

— Іду да бабы Карготы сватаць яе малодшую дачку за цара Пастаянца.

— Вазьмі і мяне з сабою.

— Ідзі з намі.

Падышлі да лесу. Сустракаюць чалавека ў кажусе да пят. Стаіць ён пры дарозе ды ўсё рукавіцамі — плясь, плясь! I як толькі плясне — адразу дрэвы інеем пакрываюцца.

— Добры дзень, Мароз!

— Добры дзень, удовін сын! Куды ідзеш, куды дарога твая вядзе?

— Іду да бабы Карготы сватаць яе малодшую дачку за цара Пастаянца.

— Без мяне табе з бабаю Карготаю не згаварыцца...

— Дык ідзі і ты з намі!

Пайшлі ўшасцёх. Ішлі, ішлі і прыйшлі да двара бабы Карготы. Бачаць — на ўсіх частаколінах галовы вісяць, толькі на адной няма. Удовін сын кажа:

— Вось тут мая галава сядзе!

— Можа б, і села,— усміхаюцца таварышы,— каб не мы...

Пачалі шукаць вароты. Ды нідзе іх няма. Тут Марскі Бягун абабег разоў тры вакол двара і знайшоў вароты. Зайшлі на двор. Баба Каргота стаіць на ганку, дзівіцца: як маглі знайсці вароты гэтыя падарожнікі?

Падышоў удовін сын да бабы Карготы:

— Добры дзень, гаспадыня!

— Добры дзень, удовін сын! Кажы, чаго прыйшоў да мяне?

— Прыйшоў сватаць тваю малодшую дачку за цара Пастаянца.

— Ну што ж, сватай, калі не жартуеш. Але перш чым дачку сватаць — паспытай піўка з майго скляпка. Вып'еш усё — аддам дачку за цара Пастаянца, не вып'еш — галаву зніму.

— З ахвотаю вып'ю,— адказвае ўдовін сын.— Я з вялікай дарогі і вельмі ж піць хачу. Ды і сябры мае таксама пасмяглі.

Загадала баба слугам, каб завялі ўдовінага сына з таварышамі ў піўны склеп. Завялі іх слугі і на замок замкнулі.

Удовін сын з сябрамі шклянкамі п'юць, а Вадапой — цэлымі бочкамі глытае. Вып'е бочку, стукне па ёй кулаком — тая і рассыплецца на клёпкі. Выпіў усе бочкі і крычыць нема:

— Баба Каргота, давай яшчэ піва! Адчыніла баба склеп, бачыць — усе бочкі разбіты, усё піва выпіта!

— Піва ў мяне,— кажа баба,— больш няма. А ёсць пірагі. З'ясце ўсе мае пірагі — будзеце, дачку сватаць.

Сваты зарадаваліся:

— Давай, бабка, свае пірагі! Мы вельмі ж здарожыліся, даўно есці хочам.

Загадала баба слугам адчыніць другі склеп з пірагамі. Пусцілі туды сватоў. А пірагоў у склепе — цэлыя горы.

Пакуль іншыя па пірагу з'елі, дык Пражора ўвесь склеп ачысціў, сцяну праеў і крычыць нема:

— Баба Каргота, давай больш пірагоў!

Узлавалася баба: тры гады пякла яна з дочкамі пірагі, а сваты за адну гадзіну з'елі. Загадала яна слугам нацяпліць жалезную лазню. Слугі так нацяплілі, што аж сцены пачырванелі. Баба кажа сватам:

— Памыйцеся ў маёй лазні, пераначуйце там, тады будзем аб справе гаварыць.

— Добра, бабка, мы па дарогах нахадзіліся, дужа запыліліся,— лазня нам не пашкодзіць.

Павяла баба сватоў у лазню сама. Толькі ўдовін сын падышоў да парога, як Мароз цоп яго за плячо і паставіў за сабою. Сам увайшоў першы, надзеў рукавіцы, пляснуў раз-два, і адразу халадком павеяла. Зайшлі за Марозам усе сваты, а баба дзверы зачыніла і ключом замкнула...

Тут Мароз давай па лазні пахаджваць, рукавіцамі памахваць:

— Ну, як: не перастудзіў? Можна будзе начаваць не накрываючыся?

— Добрая лазня,— хваляць таварышы.— Не гарачая і не халодная,— якраз У меру.

Памыліся і ляглі спаць. Назаўтра пасылае баба Каргота слуг у лазню:

— Схадзіце павыкідайце сабакам папечаных сватоў!

Адчынілі слугі лазню, а адтуль выходзяць шэсць малайцоў, як дубоў.

Баба аж умлела: нічога сватам зрабіць не можа! Вось яна і кажа ўдовінаму сыну:

— Калі пазнаеш маю малодшую дачку, то будзеш сватаць яе за цара Пастаянца. А не пазнаеш — пасаджу тваю галаву на вольную частаколіну.

Удовін сын зажурыўся: «Як жа яе пазнаць, тую малодшую дачку?»

— Я пазнаю,— шэпча Марскі Бягун.— Я іх не раз бачыў, калі яны прыходзілі да мора купацца.

— Добра,— кажа ўдовін сын бабе,— вядзі сваіх дачок.

Прыводзіць неўзабаве баба Каргота дванаццаць дачок — волас у волас, голас у голас, твар у твар, плячо ў плячо: як адна! Сама стала наперадзе, дачок за сабою паставіла. Удовін сын тры разы бабіных дачок абышоў, а якая малодшая,— не пазнаў: усе роўныя!

Тут Марскі Бягун падмаргнуў і вачыма на малодшую дачку паказаў. Узяў яе ўдовін сын ды вывеў наперад, да бабы Карготы:

— Вось твая малодшая дачка! Закалацілася баба ад злосці, ды нічога не зробіш: не памаглі хітрыкі!

Узяў удовін сын бабіну дачку за руку і павёў за вароты. Але толькі яны выйшлі,— скокнула бабіна дачка ў неба, села на воблака ды смяецца. Тут Вусач падняў правы вус угору, падчапіў яе і зняў з воблака.

Бачыць бабіна дачка: з такімі сватамі не вельмі нажартуеш, і супакоілася.

Пайшлі сваты дадому.

Па дарозе кожны як толькі дойдзе да свайго месца, дык там і застаецца, дзе быў: Марскі Бягун заняўся сваёй работай, Вусач сваёй, Вадапой сваёй.... А ўдовін сын з бабінай дачкою пайшлі да цара Пастаянца.

Цар нацягаў за гэты час на кані ўдовінага сына цэлую яму смалы і падварвае яе знізу: смала аж кіпіць. А зверху палажыў тонкую чараціну.

Прыйшоў да яго ўдовін сын.

— Вось,— кажа,— табе, цар, малодшая дачка бабы Карготы: ледзь высватаў! Аддай цяпер майго каня.

Цар паказаў на чараціну і кажа, пасміхаючыся ў аднабокую бараду:

— Пяройдзеш па гэтай кладцы — аддам каня...

Паглядзеў удовін сын на тонкую кладку — страшна зрабілася. А бабіна дачка штурхае яго пад бок: «Не бойся!»

I ніхто нават не згледзеў, як уцягнула яна ў чараціну моцны сталёвы прут.

— Ідзі,— кажа ўдовінаму сыну.

Ен і пайшоў па чараціне. Перайшоў і кажа цару Пастаянцу:

— Вось што, цар: я саслужыў табе дзве службы. Ну, дык саслужы і ты мне хоць адну: перайдзі кладку, што сам палажыў.

— Але,— угаворвае цара бабіна дачка,— перайдзі, а то не быць табе маім мужам.

Бачыць цар — калі ўдовін сын перайшоў, то і яму не страшна.

I толькі ён ступіў на чараціну, як бабіна дачка — шморг! — і выцягнула з яе сталёвы прут... Чараціна хруснула, цар паляцеў у кіпячую смалу ды там і застаўся.

— Ну вось,— кажа ўдовін сын,— не капай другому ямы, бо сам у яе ўвалішся.

Ажаніўся ён з малодшаю дачкою бабы Карготы і застаўся жыць у тым царстве.

I цяпер жыве-пажывае ды дабра нажывае.
 

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

« Пред.   След. »
Архив - популярное
Значок файла Покатигорошек (187)
(Украинские сказки)

Значок файла Серко (186)
(Украинские сказки)

Значок файла Волшебное кольцо (182)
(Русские сказки)

Значок файла Царевна-лягушка (182)
(Русские сказки)

Значок файла Сказка про Ивана и чудесную книгу (179)
(Украинские сказки)

Значок файла Соломенный бычок (178)
(Украинские сказки)

Значок файла Хлебороб (178)
(Украинские сказки)

Значок файла Хромоножка-уточка (178)
(Украинские сказки)

Значок файла Сказка про Ивасика (175)
(Украинские сказки)

Значок файла Хитрая наука (171)
(Русские сказки)

Архив - последние добавления
Архив - последним скачали
 
© Детская библиотека, 2008-2011 Rambler's Top100 Rating All.BY Яндекс цитирования