Библиотека детской литературы
 
Главная arrow Народные сказки arrow Сказки на белорусском языке arrow Салдат Іванька
19.05.2012 г.
Главное меню
Главная
Контакты
Поиск
Карта сайта
Архив
Песенки
Стихотворения
Рассказы
Авторские произведения
Народные сказки
Абхазские сказки
Аварские сказки
Австралийские сказки
Австрийские сказки
Адыгейские сказки
Албанские сказки
Английские сказки
Ангольские сказки
Армянские сказки
Афганские сказки
Башкирские сказки
Белорусские сказки
Болгарские сказки
Боснийские сказки
Бразильские сказки
Бурятские сказки
Венгерские сказки
Вьетнамские сказки
Греческие сказки
Грузинские сказки
Дагестанские сказки
Датские сказки
Египетские сказки
Индейские сказки
Индийские сказки
Индонезийские сказки
Ирландские сказки
Исландские сказки
Испанские сказки
Итальянские сказки
Кабардинские сказки
Казахские сказки
Кампучийские сказки
Карельские сказки
Кенийские сказки
Китайские сказки
Корейские сказки
Латышские сказки
Литовские сказки
Мавриканские сказки
Македонские сказки
Мексиканские сказки
Молдавские сказки
Мордовские сказки
Нанайские сказки
Немецкие сказки
Ненецкие сказки
Непальские сказки
Нивхские сказки
Норвежские сказки
Осетинские сказки
Пакистанские сказки
Польские сказки
Португальские сказки
Румынские сказки
Русские сказки
Сербские сказки
Словенские сказки
Таджикские сказки
Татарские сказки
Узбекские сказки
Украинские сказки
Финские сказки
Французские сказки
Хорватские сказки
Чеченские сказки
Швейцарские сказки
Шотландские сказки
Эстонские сказки
Японские сказки
Последние комментарии
  • Очень понравилось а кстати У Лены есть еще платоче...
  • Я знаю как он опять стал красавцем а его отец и ма...
  • Почему она крошку швернула на пол в дальний угол? ...
  • :oops: :lol: Я прочитала. Хорошая сказка))
  • Очень понравилось хоть и читала но утки небыло 100...

мультфильмы бесплатно
Салдат Іванька Печать E-mail
Автор Administrator   
04.11.2008 г.
Служыў салдат Іванька дваццаць пяць гадоў, выслужыў сіні білет і пайшоў дадому. I меў ён пры сабе толькі тры капейкі грошай. А быў гэты салдат добры па натуры: апошнім падзеліцца.

Вось ідзе ён, ідзе, ляціць насустрач жучок.

— Добры дзень, салдат!

— Добры дзень, жучок!

— Служыў ты, салдат, дваццаць пяць гадоў?

— Служыў.

— Выслужыў сіні білет і тры капейкі грошай?

— Выслужыў.

— Дай мне адну капейку! Я табе, як бяда будзе, у прыгодзе стану.

Добры салдат узяў і аддаў яму адну капейку. Жучок падхапіў капейку ды паляцеў сваёю дарогаю.

Ідзе салдат і думае: «Нічога, яшчэ ў мяне дзве капейкі засталося: за адну чарку вып'ю, а за другую махоркі куплю».

Толькі ён так падумаў, як бачыць — бяжыць мышка:

— Добры дзень, салдат!

— Добры дзень, мышка!

— Служыў ты, салдат, дваццаць пяць гадоў?

— Служыў.

— Выслужыў сіні білет і тры капейкі грошай?

— Выслужыў.

— Даў жучку капейку?

— Даў.

— Дай і мне адну капейку! Я табе, як бяда будзе, у прыгодзе стану.

Добры салдат даў і мышцы капейку. Мышка схапіла капейку ды пацягнула ў сваю норку. «Ну што ж,— думае салдат, ідучы далей,— піць не буду, куплю за апошнюю капейку махоркі і так дайду». Толькі ён гэта падумаў, як бачыць: паўзе рак з-пад мосціка:

— Добры дзень, салдат!

— Добры дзень, рак!

— Служыў ты дваццаць пяць гадоў?

— Служыў.

— Выслужыў сіні білет і тры капейкі грошай?

— Выслужыў.

— Дай мне адну капейку. Я табе, як бяда будзе, у прыгодзе стану.

Аддаў добры салдат і апошнюю капейку, а сам пайшоў далей.

Прыходзіць у вялікі горад. Бачыць: каля царскага палаца поўна народу. I ўсё багатыя — князі ды каралі, генералы ды гусары. Адны на дудках ды на скрыпках іграюць, другія вясёлыя песні спяваюць, трэція розныя фокусы паказваюць. Асабліва адзін нейкі каралевіч з пяром на капелюшы стараецца — усіх распіхвае, сам наперад ірвецца.

— Што тут такое? — пытаецца салдат Іванька ў царскага слугі.

— Ды вось,— адказвае слуга,— справа якая: ёсць у цара дачка адзіная, яна зроду яшчэ не смяялася, і ніхто не можа рассмяшыць яе. А цар абвясціў, што той, хто яе рассмяшыць, стане яе мужам.

Салдат падхрабрыўся, падкруціў вусы і пачаў прабірацца бліжэй да палаца. «Можа,— думае,— мне ўдасца яе рассмяшыць?»

— Куды ты, брудны салдат, прэшся? — закрычаў на яго каралевіч з пяром на капелюшы.— Тут без цябе жаніхоў хапае!

Схапіў ён яго за каўнер і піхнуў прэч. Салдат спатыкнуўся ды плюхнуўся ў брудную лужыну,— толькі што перад гэтым вялікі дождж прайшоў.

Устаў салдат мокры, запэцканы, шынялёк у гразі. «Вось дык прыгода! — думае.— Як жа цяпер высушыцца? Эх, каб тут жучок, мышка і рак былі, можа б, яны мне ў бядзе дапамаглі?»

Толькі ён так падумаў, як сталі перад ім жучок, мышка і рак.

— Ну што,— пытаюцца,— у цябе, салдат, за бяда?

— Ды так і так,— адказвае салдат.

— Скідай свой шынялёк!

Салдат скінуў. Жучок, мышка і рак падхапілі шынель і павалаклі на рэчку.

Убачыла гэта царская дачка з палаца — задзівілася: што за камедыя?

Памылі салдатавы памочнікі шынель і пацягнулі на бераг сушыць. Стаў рак на шыйцы, клешні ўгору падняў, а жучок з мышкай павесілі на клешні шынель. Рак не ўтрымаўся — паваліўся ў гразь разам з шынялём... Зноў пацягнулі яны шынель у рэчку мыць. Вымылі ды зноў на ракавых клешнях развесілі. Мышка выкручвае, а жучок вакол шыняля лятае, крыльцамі махае, вецер наганяе, каб хутчэй сох.

Царэўна глядзела, глядзела на ўсё гэта ды і засмяялася. Пайшла да бацькі і кажа:

— Ніхто ні з князёў, ні з каралёў, ні з генералаў не рассмяшыў мяне, а рассмяшыў просты салдат. За яго і пайду замуж.

Цар хоць і не рады, што яго зяцем будзе просты салдат, ды нічога не зробіш.

Стаў салдат мужам царскай дачкі, а жыць у палацы не хоча.

— Я да палацаў,— кажа,— не прывык: буду жыць у простай хаце. Ты мне, жонка, толькі салдацкіх харчоў сюды прысылай і махоркі паболей.

Пабудавалі яму простую хату ў царскім садзе, ён і застаўся там жыць. Жыве і бяды не знае.

Тым часам каралевіч з пяром на капелюшы сам стаў каралём, але ніяк не мог забыцца крыўды, што царская дачка выйшла замуж не за яго, а за простага салдата. Сабраў ён сваё войска і пайшоў на цара вайною.

Пасылае цар дачку па салдата — пара на вайну ехаць.

— Не,— кажа салдат жонцы,— на вайну я не паеду: я ўжо адслужыў сваё — у мяне сіні білет.

Заплакала жонка і сама паехала з бацькам на вайну, а салдат набіў у люльку цэлую васьмушку махоркі і так запыхкаў, што ўвесь царскі сад дымам завалакло. Выкурыў люльку і кажа сам сабе:

— Эх, каб былі тут жучок, мышка і рак! Яны б мне параілі, як таго караля зваяваць.

Тут як бачыш сталі перад ім жучок, мышка і рак:

— Што скажаш нам, добры салдат? Чаго клікаў?

— Ды вось хачу з вамі параіцца, як караля зваяваць.

— Добра,— кажуць тыя.— Мы табе паможам.

Мышка з ракам прынеслі з царскіх скляпоў меч-кладзянец, а жучок паляцеў у чыстае поле і прывёў багатырскага каня з сярэбранаю грываю.

Конь стукнуў перад салдатам капытом і кажа:

— Лезь, Іванька, мне ў правае вуха, праз левае вылезь.

Улез Іванька каню ў правае вуха, праз левае вылез і стаў такім малайцом-асілкам, што ні ў казцы сказаць, ні пяром апісаць.

— А цяпер садзіся на мянё,— кажа конь.

Сеў Іванька на багатырскага каня і паехаў на вайну. Прыязджае, бачыць: каралеўскае войска б'е царскае войска.

Стукнуў Іванька шпорамі каня пад бакі і рынуўся ў гушчу каралеўскага войска. Як махне мячом-кладзянцом, дык па правы бок войска як мякіна сыплецца, па левы — як салома сцелецца. Цэлы дзень, ад ранку да вечара, ваяваў Іванька. Збіў-змалаціў ён варожае войска, падляцеў да караля, адсек яму рукі па самыя плечы і паехаў да цара. Цар, вядома, не пазнаў яго.

— Скажы, добры маладзец,— пытаецца цар,— хто ты будзеш — якога роду-звання?

Салдат нічога яму не адказаў.

— Чым жа цябе ўзнагародзіць за тваю храбрасць?

— Нічога мне не трэба,— кажа салдат,— толькі дай мне сваю царскую хустачку на памяць.

Цар даў яму сваю хустачку.

Прыехаў Іванька ў сад, улез каню ў левае вуха, праз правае вылез і стаў такім, як быў. Пусціў каня на волю, а сам пайшоў у сваю хату.

Вярнуліся цар з дачкою з вайны. Усюды ў трубы трубяць, скачуць, спяваюць: такая радасць усім!

Прыходзіць царская дачка да Іванькі. — Эх,— кажа,— дарэмна ты не паехаў з намі! Хоць паглядзеў бы, што там было: колькі войска, колькі гармат! Ды не зваявалі б мы караля, каб не адзін бравы рыцар. Як наляцеў ён, дык усё каралеўскае войска збіў-змалаціў і самому каралю адсек рукі па., самыя плечы. I хто ён — невядома. Вось каб гэта мой муж такім быў! А то не пашанцавала мне, беднай, на добрага мужа... Не муж у мяне, а недарэка!

— Ты, жонка, не лай мяне, а нясі хутчэй салдацкіх харчоў і махоркі,— кажа Іванька. Прынесла жонка харчоў і махоркі. Есць салдат свае харчы, курыць махорку.

Вылечыўся той бязрукі кароль ды зноў абвясціў, што ідзе вайною на цара і яго дачку. I не адзін, а з двума другімі каралямі ў хаўрусе.

Збіраецца цар на вайну, пасылае дачку па мужа.

— Ах,— кажа яна,— муж мой нарачоны, зноў ідзе на наша царства вялікае войска аж трох каралёў. А бацька мой стары ўжо — ваяваць не можа. Ці не паехаў бы ты за яго?

— Куды мне ехаць,— кажа салдат.— Я ўжо сваё адваяваў.

— А калі яны нашу зямлю заваююць, што мы тады рабіць будзем?

— Не заваююць! Той храбры рыцар паможа вам.

— Дык мы ж не ведаем, хто ён і дзе яго шукаць...

— Нічога, ён сам вас знойдзе.

Заплакала жонка і паехала са старым бацькам на вайну. А салдат паеў усе харчы, выкурыў усю махорку і кажа сам сабе:

— Вось каб цяпер тут мае памочнікі былі!

Толькі ён так сказаў, як з'явіліся перад ім жучок, мышка і рак:

— Што скажаш нам, добры салдат?

— А вось хачу з вамі параіцца, як трох каралёў зваяваць.

— Добра,— кажуць салдатавы памочнікі.— Мы табе паможам.

Прыцягнулі мышка з ракам з царскіх скляпоў новы, у тры разы большы, меч-кладзянец, а жук паляцеў у чыстае поле, у зялёныя лугі і прывёў адтуль новага багатырскага каня з залатою грываю.

Конь тупнуў перад салдатам капытом і кажа:

— Лезь, Іванька, мне ў правае вуха, у левае вылезь.

Улез Іванька каню ў правае вуха, у левае вылез і стаў такім малайцом-асілкам, што ні ў казцы сказаць, ні пяром апісаць.

— А цяпер садзіся на мяне,— кажа конь,— паедзем каралеўскія войскі малаціць.

Сеў Іванька на багатырскага каня і паехаў на вайну. Прыязджае, а там каралеўскія войскі цара з дачкою акружылі і крычаць ім, каб у палон здаваліся.

Як урэзаўся Іванька ў варожае войска, як пачаў біць яго... Направа махне — войска як мякіна сыплецца, налева махне — як салома сцелецца. Каго сам сячэ, а каго конь капытамі топча...

Тры дні і тры ночы ваяваў Іванька. Збіў-змалаціў усё варожае войска, потым падляцеў да бязрукага караля і адсек яму галаву.

— Цяпер табе, паганец, больш на нашу зямлю не хадзіць! — кажа Іванька.

А два другія каралі ледзь жывыя ўцяклі. Пад'ехаў Іванька да царскага шатра. Цар з радасцю сустрэў яго.

— Хто ты такі? — пытаецца цар.— Якога роду-звання?

Іванька нічога не адказаў.

— Чым жа цябе ўзнагародзіць, храбры рыцар?

— Нічога мне,— кажа Іванька,— не трэба — дай толькі на памяць залаты пярсцёнак тваёй дачкі.

Вельмі ж спадабаўся царскай дачцэ рыцар; яна і аддала яму свой залаты пярсцёнак.

Сеў Іванька на каня, ды толькі яго і бачылі. Прыехаў дамоў змораны, не змог нават каню ў левае вуха ўлезці, у правае вылезці, а як сноп зваліўся на траву ды заснуў багатырскім сном.

Спіць ён суткі, спіць другія, а конь пасецца ў садзе, бо гаспадар не паспеў яго ад сябе адпусціць.

На трэція суткі вярнуўся цар з вайны.

I тут такі баль пайшоў па ўсёй сталіцы! Музыка іграе, народ весяліцца.

Пайшла царская дачка ў сад да свайго мужа. «Можа, ён там ужо з голаду памёр?» — думае.

Уваходзіць у хату, глядзіць — нікога няма. Яна туды-сюды, аж бачыць: у садзе залатагрывы конь пасецца, а каля яго прыгожы рыцар спіць.

Падышла царэўна да рыцара і ўбачыла на яго руцэ свой залаты пярсцёнак, а з кішэні ражок бацькавай хустачкі тырчыць...

Пабудзіла царэўна рыцара.

— Хто ты будзеш, слаўны рыцар? — пытаецца.

— Як хто — муж твой, салдат Іванька! — адказвае рыцар.

Зарадавалася царэўна, што такім прыгожым стаў яе муж, узяла яго за руку, павяла да бацькі.

— Вось,— кажа,— тата, хто нас з бяды выбавіў: муж мой, радавы салдат Іванька!

I паказала бацьку свой залаты пярсцёнак і яго імянную царскую хустачку.

Ну, Іванька не стаў болей лезці багатырскаму каню ў левае вуха, а так і застаўся слаўным асілкам.

Кажуць, ён і цяпер жыве.
 

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

« Пред.   След. »
Архив - популярное
Значок файла Покатигорошек (187)
(Украинские сказки)

Значок файла Серко (186)
(Украинские сказки)

Значок файла Волшебное кольцо (182)
(Русские сказки)

Значок файла Царевна-лягушка (182)
(Русские сказки)

Значок файла Сказка про Ивана и чудесную книгу (179)
(Украинские сказки)

Значок файла Соломенный бычок (178)
(Украинские сказки)

Значок файла Хлебороб (178)
(Украинские сказки)

Значок файла Хромоножка-уточка (178)
(Украинские сказки)

Значок файла Сказка про Ивасика (175)
(Украинские сказки)

Значок файла Хитрая наука (171)
(Русские сказки)

Архив - последние добавления
Архив - последним скачали
 
© Детская библиотека, 2008-2011 Rambler's Top100 Rating All.BY Яндекс цитирования