Библиотека детской литературы
 
Главная arrow Народные сказки arrow Сказки на белорусском языке arrow Як мужык гусей дзяліў
19.05.2012 г.
Главное меню
Главная
Контакты
Поиск
Карта сайта
Архив
Песенки
Стихотворения
Рассказы
Авторские произведения
Народные сказки
Абхазские сказки
Аварские сказки
Австралийские сказки
Австрийские сказки
Адыгейские сказки
Албанские сказки
Английские сказки
Ангольские сказки
Армянские сказки
Афганские сказки
Башкирские сказки
Белорусские сказки
Болгарские сказки
Боснийские сказки
Бразильские сказки
Бурятские сказки
Венгерские сказки
Вьетнамские сказки
Греческие сказки
Грузинские сказки
Дагестанские сказки
Датские сказки
Египетские сказки
Индейские сказки
Индийские сказки
Индонезийские сказки
Ирландские сказки
Исландские сказки
Испанские сказки
Итальянские сказки
Кабардинские сказки
Казахские сказки
Кампучийские сказки
Карельские сказки
Кенийские сказки
Китайские сказки
Корейские сказки
Латышские сказки
Литовские сказки
Мавриканские сказки
Македонские сказки
Мексиканские сказки
Молдавские сказки
Мордовские сказки
Нанайские сказки
Немецкие сказки
Ненецкие сказки
Непальские сказки
Нивхские сказки
Норвежские сказки
Осетинские сказки
Пакистанские сказки
Польские сказки
Португальские сказки
Румынские сказки
Русские сказки
Сербские сказки
Словенские сказки
Таджикские сказки
Татарские сказки
Узбекские сказки
Украинские сказки
Финские сказки
Французские сказки
Хорватские сказки
Чеченские сказки
Швейцарские сказки
Шотландские сказки
Эстонские сказки
Японские сказки
Последние комментарии
  • Очень понравилось а кстати У Лены есть еще платоче...
  • Я знаю как он опять стал красавцем а его отец и ма...
  • Почему она крошку швернула на пол в дальний угол? ...
  • :oops: :lol: Я прочитала. Хорошая сказка))
  • Очень понравилось хоть и читала но утки небыло 100...

мультфильмы бесплатно
Як мужык гусей дзяліў Печать E-mail
Автор Administrator   
04.11.2008 г.
Жыў адзін бедны мужык. Зіму сяк-так перакідаўся. А прыйшла вясна — хоць зубы на паліцу кладзі. Адна гуска засталася, ды і тая худая.

— Занясу,— кажа мужык жонцы,— я гэтую гуску пану. Можа, ён дасць за яе крыху жыта. А там лебяда вырасце — як-небудзь і перакідаемся да новага хлеба.

— Добра,— адказвае жонка,— нясі. Нам з гускі мала карысці: без хлеба — і мяса не яда.

Зарэзаў бедны мужык гуску, аскуб і прынёс да пана.

— Што хочаш за яе? — пытаецца пан.

— Дорага з пана не вазьму,— адказвае мужык.— Дасі гарцы з два жыта...

Пан падумаў: гуска хоць і худая, але не дарагая.

— Ну, добра,— кажа,— куплю тваю гуску. Але падзялі ты яе на маю сям'ю.

— А якая ў пана сям'я? — пытаецца мужык.

— Я, пані мая, два сынкі і дзве дачкі. Мужык падумаў і кажа:

— Пан — галава сям'і, пану і выдзелім галаву. Пані — першая пасля пана асоба, ёй няхай шыйка будзе. Сынкі падрастуць трошкі ды пойдуць таптаць бацькоўскія дарожкі — ім няхай будуць ножкі. А дочкам — па крылу, каб хутчэй замуж з дому выляталі.

— А рэшту каму? — пытаецца пан.

— А рэшту мне. За тое, што падзяліў.

— Ну і хітры ж ты, мужык! — дзівіцца пан.— Удала падзяліў. Нічога не скажаш.

Аддаў пан мужыку гуску і яшчэ мех жыта ў прыдачу. Ідзе мужык дахаты, пасвіствае.

Даведаўся пра гэта яго сусед, багаты мужык. Схапіў ён пад пахі ажно пяць адкормленых гусак і — да пана.

— Вось,— кажа, засопшыся,— прынёс табе, панок, пяць гусак. Дай мне за іх пяць мяхоў жыта.

Пан кажа:

— Добра, дам табе пяць мяхоў жыта. Але падзялі ты гэтых гусак на шэсць душ маёй сям'і.

Дзяліў, дзяліў багаты мужык гусак — нічога не выходзіць. А тут якраз недалёка бедны мужык праходзіў. Пан паклікаў яго.

— Падзялі ты гэтых гусак,— кажа,— на шэсць душ маёй сям'і. Бо твой сусед зусім бесталковы — не можа падзяліць пяць гусак на шэсць душ.

Падумаў бедны мужык і пытаецца ў пана:

— Ці верыць пан у святую тройцу?

— А як жа! — адказвае пан.— Хіба ж я не каталік?

— Ну, дык будзем дзяліць. Пан, пані і гуска — святая тройца. Два панскія сынкі і гуска — яшчэ святая тройца. Дзве панскія дачкі і гуска — трэцяя святая тройца. А я і дзве гускі — таксама святая тройца.

— Ну, бачыш,— кажа пан да багатага мужыка,— як трэба дзяліць?

Аддаў пан беднаму мужыку дзве гускі, а багатага выгнаў вон.
 

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

« Пред.   След. »
Архив - популярное
Значок файла Покатигорошек (187)
(Украинские сказки)

Значок файла Серко (186)
(Украинские сказки)

Значок файла Волшебное кольцо (182)
(Русские сказки)

Значок файла Царевна-лягушка (182)
(Русские сказки)

Значок файла Сказка про Ивана и чудесную книгу (179)
(Украинские сказки)

Значок файла Соломенный бычок (178)
(Украинские сказки)

Значок файла Хлебороб (178)
(Украинские сказки)

Значок файла Хромоножка-уточка (178)
(Украинские сказки)

Значок файла Сказка про Ивасика (175)
(Украинские сказки)

Значок файла Хитрая наука (171)
(Русские сказки)

Архив - последние добавления
Архив - последним скачали
 
© Детская библиотека, 2008-2011 Rambler's Top100 Rating All.BY Яндекс цитирования