Библиотека детской литературы
 
Главная arrow Народные сказки arrow Сказки на белорусском языке arrow Пан i казачнік
19.05.2012 г.
Главное меню
Главная
Контакты
Поиск
Карта сайта
Архив
Песенки
Стихотворения
Рассказы
Авторские произведения
Народные сказки
Абхазские сказки
Аварские сказки
Австралийские сказки
Австрийские сказки
Адыгейские сказки
Албанские сказки
Английские сказки
Ангольские сказки
Армянские сказки
Афганские сказки
Башкирские сказки
Белорусские сказки
Болгарские сказки
Боснийские сказки
Бразильские сказки
Бурятские сказки
Венгерские сказки
Вьетнамские сказки
Греческие сказки
Грузинские сказки
Дагестанские сказки
Датские сказки
Египетские сказки
Индейские сказки
Индийские сказки
Индонезийские сказки
Ирландские сказки
Исландские сказки
Испанские сказки
Итальянские сказки
Кабардинские сказки
Казахские сказки
Кампучийские сказки
Карельские сказки
Кенийские сказки
Китайские сказки
Корейские сказки
Латышские сказки
Литовские сказки
Мавриканские сказки
Македонские сказки
Мексиканские сказки
Молдавские сказки
Мордовские сказки
Нанайские сказки
Немецкие сказки
Ненецкие сказки
Непальские сказки
Нивхские сказки
Норвежские сказки
Осетинские сказки
Пакистанские сказки
Польские сказки
Португальские сказки
Румынские сказки
Русские сказки
Сербские сказки
Словенские сказки
Таджикские сказки
Татарские сказки
Узбекские сказки
Украинские сказки
Финские сказки
Французские сказки
Хорватские сказки
Чеченские сказки
Швейцарские сказки
Шотландские сказки
Эстонские сказки
Японские сказки
Последние комментарии
  • Очень понравилось а кстати У Лены есть еще платоче...
  • Я знаю как он опять стал красавцем а его отец и ма...
  • Почему она крошку швернула на пол в дальний угол? ...
  • :oops: :lol: Я прочитала. Хорошая сказка))
  • Очень понравилось хоть и читала но утки небыло 100...

мультфильмы бесплатно
Пан i казачнік Печать E-mail
Автор Administrator   
04.11.2008 г.
Адзін багаты пан вельмі любіў слухаць казкі. Бывала, хто яму што ні нахлусіць — ён з усім згаджаецца.

Захацелася таму пану паслухаць хоць адну казку, якой бы ён не паверыў. Абвясціў ён усюды: «Хто раскажа мне такую казку, каб я сказаў: «Ілжэш», таму дам талерку золата».

Знайшоўся адзін такі казачнік. Звалі яго Янка. Прыйшоў ён да пана:

— Стаў, пане, талерку золата, буду казку казаць!

Паставіў пан на падлозе талерку золата, а сам рассеўся ў крэсле і закурыў люльку з доўгім цыбуком.

— Ну, кажы. Толькі глядзі, каб замест золата розаг не дастаў...

Прысеў Янка на кукішках перад талеркай і пачаў казаць:

— Чаго, панок, на свеце не бывае. Вось якая аднойчы са мною прыгода трапілася. Было гэта тады, калі мой бацька яшчэ і на свет не радзіўся. Жыў я з дзедам. Рабіць дома няма чаго, дык дзед аддаў мяне да аднаго гаспадара пчол пасвіць. А было ў таго гаспадара аж пяцьдзесят раёў пчол. Кожнага дня раніцай трэба ўсіх пчол пералічыць, ды на пашу гнаць. А ўвечары прыгнаць, зноў пералічыць, падаіць і ў вуллі пазаганяць. Бо гаспадар мне цвёрда сказаў: «Калі хоць адну пчалу згубіш, то не заплачу табе за цэлы год». Вось якая гэта нялёгкая работа была!

— Усё можа быць,— згаджаецца пан. Зірнуў Янка на талерку золата ды кажа далей:

— Аднаго разу прыгнаў я пчол з пашы, пералічыў: няма адной пчалы... Бацейкі! Бяда будзе! Я бягом назад — пчалу шукаць. А ўжо і змяркацца пачало. Пабегаў туды-сюды — няма пчалы. Аж раптам чую: недзе пчала раве. Я туды. Гляджу, а там, за ракою, сем ваўкоў апанавалі маю пчалу. Яна ж, небарака, адбіваецца ад іх з усяе сілы, не здаецца ваўкам. Кінуўся я пчале на дапамогу. Прыбег да ракі — перавозу няма. Што рабіць? А тут вось-вось ваўкі пчалу разарвуць. Я гэта, доўга не думаючы, схапіў сябе за чуб, разгайдаўся ды — гоп цераз раку! Але не даляцеў да другога берага — пляснуўся проста пасярод ракі. I як камень пайшоў на дно. Ачухаўся сяк-так, пачаў дарогу шукаць, каб наверх выйсці. А тут, як на ліха, на дне ракі нехта агню наклаў ды такога куродыму нарабіў, што дым вочы выядае, нават рыба чмыхае насамі. I дарогі з-за куродыму не відаць. Іду гэта я вобмацкам, аж бачу: мядзведзь стаіць. Хацеў я ўхапіць . яго за хвост, ды ён да мяне галавою павярнуўся. Я гэта засунуў яму руку ў горла, дабраўся да хваста і ўхапіўся за яго. Мядзведзь напужаўся ды як ірванецца наверх — так і выцягнуў мяне. Сам пабег з перапуду ў лес, а я застаўся на беразе, ды не на тым, што трэба. Тут я зноў ухапіў сябе за чуб, разгайдаўся яшчэ мацней, чым першы раз, і — гоп на другі бераг!

— Свет вялік,— кажа пан,— можа, і праўда.

— Праўда то праўда, пане, хоць і шчарбатая. Ну, дык вось. Пераскочыў я на другі бераг, але з разгону як грымнуўся аб зямлю, дык па пояс і ўвяз. Я і туды, і сюды — не вылезці. Без рыдлёўкі, думаю, нічога не зробіш. Пабег дадому, схапіў рыдлёўку ды назад. Адкапаў сябе ды бягу пчале на дапамогу. Прыбег, адагнаў ваўкоў, а пчала ўжо і ногі выпруціла: задушылі яе ваўкі, пакуль я бегаў туды-сюды. Што ж рабіць? Накрыў я пчалу галінкаю, каб ваўкі не з'елі, а сам пайшоў да гаспадара. «Бяда,— кажу,— здарылася».— «Што за бяда?» — пытаецца гаспадар. «Ваўкі пчалу задушылі...» Як узлуецца гаспадар, як затупае на мяне: «Цяпер табе за год работы ні гроша не дам!» Маўчу я. Вінаваты. Гаспадар пазлаваўся ды пытаецца: «А ваўкі яшчэ не з'елі пчалу?» — «Не»,— кажу. «Ну то добра, што хоць пчала цэлая. Паедзем забяром». Запрэглі мы дзве пары валоў — паехалі. На лузе абялілі пчалу, пасеклі на кавалкі ды прывезлі мяса дамоў. Дома пасалілі — аж дванаццаць кадушак насалілі! Цэлы год тое мяса елі.

— Свет вялік,— кажа пан,— можа, і праўда.

— Ну, а як скончыўся год, гаспадар выгнаў мяне і ні гроша не даў. Толькі выпрасіў я ў яго кавалак воску. Зляпіў я з воску кабылку, сеў і паехаў да дзеда, бо бацькі ў мяне ўсё яшчэ не было. Еду, еду — прыехаў у лес. А тут і есці захацелася. Панюхаў носам — чую: на хвойцы печаным пахне. Пад'ехаў я да хвойкі, аж там, у дупле, печаныя дзятлы пішчаць. Ну, голад не цётка. Палез я ў дупло па дзятлаў. Лезу рукою — не ўлез, лезу нагою — не ўлез, лезу галавою — не ўлез, кінуўся ўсім тулавам — улез. Наеўся дзятлаў колькі хацеў, ды назад. Лезу рукою — не вылез, лезу нагою — не вылез, лезу галавою — не вылез, усім тулавам кінуўся — таксама не вылез. Успомніў я, што ў гаспадара за лаваю сякерка тарчыць. Пабег, узяў сякерку, прасек у дупле большую дзірку і вылез.

— Свет вялік,— кажа пан,— можа, і праўда.

— Вылез я, сеў на кабылку, сякерку за пояс заткнуў і далей еду. А сякерка цюк ды цюк, цюк ды цюк... Раптам кабылка стала і ні з месца. Азірнуўся я — палавіны кабылкі няма: адсекла яе сякерка! Бадай цябе ліха! Выразаў я ракітавы дубец, сшыў кабылку ды зноў еду. А ракіта як расці ды расці — вырасла да неба. Ну, думаю, палезу на неба, пагляджу, што там робіцца.

Пан перастаў пыхкаць люлькай:

— I што ж ты там бачыў на небе?

— Шмат чаго, пане, бачыў. Іду гэта па небе, аж у адной хаце святыя вечарынку спраўляюць: п'юць, гуляюць, вясёлыя песні спяваюць. Хацелася мне зайсці да іх, але ж не, думаю: з п'янымі лепш не чапайся, а то яшчэ грымакоў надаюць. Іду далей. У другой хаце святы Мікола храпе пад сталом як пшаніцу прадаўшы. Відаць, добра гарэлкі нажлукціўся.

— Свет вялік, можа, і праўда,— кажа пан.

— Дзіва што праўда! Я ж на свае вочы бачыў. Заглянуў я да Міколы, думаў, можа, пажыўлюся чым. Ды дзе там! Бутэлькі на стале пустыя, хлеба ні крошкі. Пакруціўся я, бачу: валяецца каля гаспадара залатая шапка. Вазьму, думаю, хоць Міколаву шапку. Зайду дзе па дарозе ў карчму, мяне за яе і накормяць. Узяў шапку ды назад. Тым часам Мікола прачнуўся, пачаў шукаць шапку. А яе няма. Нарабіў ён крыку, зыку... Трэба дадому ўцякаць, думаю, бо як зловяць — бяды не мінеш. А тут ніяк не знайду таго месца, дзе ракіта на кабылцы расце. Я і туды, і сюды — няма ракіты. Аж бачу: у гумне святыя грэчку веюць, мякіна так і рассыпаецца па ўсім небе. Я гэта давай яе лавіць ды вяроўку віць. Звіў, прывязаў адным канцом да неба і пачаў спускацца на зямлю. Спусціўся да канца вяроўкі, а зямлі ўсё не відаць. Добра яшчэ, што пры мне сякерка была. Я гэта адсяку канец вяроўкі, знізу падтачу ды спускаюся далей.

— Свет вялік,— кажа пан,— можа, і праўда.

— Тачыў гэтак, тачыў ды не агледзеўся, як прамінуў зямлю і апынуўся ў пекле. Іду гэта я па пекле, разглядаю, як там і што. Аж бачу... панаў бацька-нябожчык — худы, босы, абшарпаны — свіней пасе.

Пан вылупіў вочы, люлька выпала з зубоў.

— Ілжэш, хаме! — закрычаў ён.— Не можа таго быць, каб мой бацька свіней пасвіў!

А Янка цап за талерку з золатам ды за дзверы!
 

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

« Пред.   След. »
Архив - популярное
Значок файла Покатигорошек (187)
(Украинские сказки)

Значок файла Серко (186)
(Украинские сказки)

Значок файла Волшебное кольцо (182)
(Русские сказки)

Значок файла Царевна-лягушка (182)
(Русские сказки)

Значок файла Сказка про Ивана и чудесную книгу (179)
(Украинские сказки)

Значок файла Соломенный бычок (178)
(Украинские сказки)

Значок файла Хлебороб (178)
(Украинские сказки)

Значок файла Хромоножка-уточка (178)
(Украинские сказки)

Значок файла Сказка про Ивасика (175)
(Украинские сказки)

Значок файла Хитрая наука (171)
(Русские сказки)

Архив - последние добавления
Архив - последним скачали
 
© Детская библиотека, 2008-2011 Rambler's Top100 Rating All.BY Яндекс цитирования