Библиотека детской литературы
 
Главная arrow Народные сказки arrow Сказки на белорусском языке arrow Лісіца-хітрыца
23.05.2012 г.
Главное меню
Главная
Контакты
Поиск
Карта сайта
Архив
Песенки
Стихотворения
Рассказы
Авторские произведения
Народные сказки
Абхазские сказки
Аварские сказки
Австралийские сказки
Австрийские сказки
Адыгейские сказки
Албанские сказки
Английские сказки
Ангольские сказки
Армянские сказки
Афганские сказки
Башкирские сказки
Белорусские сказки
Болгарские сказки
Боснийские сказки
Бразильские сказки
Бурятские сказки
Венгерские сказки
Вьетнамские сказки
Греческие сказки
Грузинские сказки
Дагестанские сказки
Датские сказки
Египетские сказки
Индейские сказки
Индийские сказки
Индонезийские сказки
Ирландские сказки
Исландские сказки
Испанские сказки
Итальянские сказки
Кабардинские сказки
Казахские сказки
Кампучийские сказки
Карельские сказки
Кенийские сказки
Китайские сказки
Корейские сказки
Латышские сказки
Литовские сказки
Мавриканские сказки
Македонские сказки
Мексиканские сказки
Молдавские сказки
Мордовские сказки
Нанайские сказки
Немецкие сказки
Ненецкие сказки
Непальские сказки
Нивхские сказки
Норвежские сказки
Осетинские сказки
Пакистанские сказки
Польские сказки
Португальские сказки
Румынские сказки
Русские сказки
Сербские сказки
Словенские сказки
Таджикские сказки
Татарские сказки
Узбекские сказки
Украинские сказки
Финские сказки
Французские сказки
Хорватские сказки
Чеченские сказки
Швейцарские сказки
Шотландские сказки
Эстонские сказки
Японские сказки
Последние комментарии
  • Очень понравилось а кстати У Лены есть еще платоче...
  • Я знаю как он опять стал красавцем а его отец и ма...
  • Почему она крошку швернула на пол в дальний угол? ...
  • :oops: :lol: Я прочитала. Хорошая сказка))
  • Очень понравилось хоть и читала но утки небыло 100...

мультфильмы бесплатно
Лісіца-хітрыца Печать E-mail
Автор Administrator   
03.11.2008 г.
Жыў дзед ды баба. Нічога ў іх з гаспадаркі не было, толькі адна курачка Чубатка.

Жылі яны, жылі, дажыліся — няма чаго варыць. Вось дзед і кажа бабе:

— Баба, а баба, звары хіба Чубатку, ці што?

Баба замахала рукамі:

— Што ты, дзед, надумаўся! Лепш мы галодныя будзем, а Чубаткі я не дам варыць.

Пачула гэта курачка, пабегла на двор, знайшла там бабовае зерне і прынесла бабе. Дзед кажа:

— Вось і добра. Звары ты, баба, хоць гэтую бобінку.

Паглядзела старая на бобінку:

— Дзеду мой, дзеду, што за наедак з аднае бобінкі? Я для яе і гаршка не падбяру. Давай лепш пасадзім яе. Як вырасце, тады спячом цэлы бабовы пірог.

— Дзе ж мы яе пасадзім? — пытаецца дзед.

— На полі.

— На полі яе варона выдзеўбе...

— Дык на двары.

— На двары яе курыца выграбе... Тады давай пасадзім хіба ў хаце пад палацямі.

— Добра,— згадзіўся дзед і пасадзіў бобінку ў хаце пад палацямі.

Узышла бобінка ды давай расці. Расла, расла, уперлася ў палаці.

— Што, баба, рабіць будзем? — пытаецца дзед.

— Трэба палаці разбіраць.

Дзед разабраў палаці, а бобінка як расці ды расці — дарасла да столі.

— Што, баба, рабіць будзем? — зноў пытаецца дзед.

— Трэба столь разбіраць.

Дзед і столь разабраў, а бобінка як расці ды расці — дарасла да страхі. Дзед і страху разабраў.

Выглянула бобінка на свет і давай расці яшчэ весялей. Дарасла аж да неба.

Узяў тады дзед торбу, палез па сцяблу на неба, абабраў спелыя струкі і вярнуўся назад.

Зарадавалася баба — цэлую торбу бабовых струкоў прынёс дзед!

— Ну, цяпер-то мы ўжо наядзімся пірага!

Палузала баба струкі, высушыла боб на печы, змалола і рашчыніла ў дзяжы цеста на пірог.

Цеста як расці ды расці — з дзяжы вон лезе. Палажыла яго баба на лапату, загладзіла пірагом, размалявала рознымі ўзорамі, каб прыгожы быў, ды ў печ. А пірог як расці ды расці — з печы на прыпечак лезе. Адсланіла баба засланку, а ён — скок на хату, з хаты за парог — і ўцёк...

Кінуліся дзед з бабай даганяць пірог. Ды дзе там! Так і не дагналі.

Прыкаціўся пірог у лес. А тут насустрач яму рыжая лісіца-хітрыца. Схапіла яна пірог, выела мякіш, усярэдзіну шышак насыпала ды пабегла з пірагом да пастушкоў. Знайшла пастушкоў у полі і кажа:

— Пастушкі, пастушкі, дайце мне бычка-трацячка, а я вам дам за гэта пірог.

Бачаць пастушкі — добры пірог у лісіцы, жоўценькая скарынка аж блішчыць, так і хочацца яго паспытаць. Згадзіліся яны на мену і аддалі лісіцы бычка-трацячка.

— Толькі ж, глядзіце, не ешце пірага, пакуль я не заеду за горку,— кажа лісіца.

Села яна на бычка верхам і паехала. Як толькі схавалася за горкаю, пастушкі і кажуць: «Сядзем на пясочку, з'ядзім па кусочку!» Разламалі пірог, а там — адны шышкі яловыя... Падманула іх хітрая лісіца!

Едзе лісіца на бычку, бачыць — на дарозе пустая павозка стаіць, а недалёка чалавек арэ. Падкралася яна цішком да павозкі, запрэгла ў яе бычка-трацячка, села на мяккай саломе і едзе сабе далей, пугай бычка паганяе.

Прыехала ў лес. Насустрач ёй воўк ідзе. Збегаўся, змарыўся, ледзьве ногі валачэ.

— Куды, кума, едзеш? — пытаецца.

— За трыдзевяць зямель, у трыдзесятае царства.

— Чаго?

— Там, кажуць, курэй і каршуны не дзяруць...

— А бараны ў тым царстве ёсцека? — аблізнуўся воўк.

— Ды імі там хоць гаць гаці!

— А лісічка, а сястрычка, вазьмі і мяне з сабою. Падвязі хоць мой хвост.

— Што адзін хвост везці, садзіся ўвесь ты.

Сеў воўк. Едуць далей. Сустракаюць мядзведзя.

— Куды, кумы, едзеце?

— За трыдзевяць зямель, у трыдзесятае царства...

— Чаго?

— Там, кажуць, курэй і каршуны не дзяруць,— адказвае лісіца.

Там, кажуць, бараноў хоць гаць гаці,— падтаквае ёй воўк.

— А мёду там многа?

— Ды там, кажуць, мядовыя рэкі цякуць! Мядзведзь зарадаваўся:

— То вазьміце і мяне. Хоць адну лапу падвязіце.

— Што адну лапу везці, садзіся ўвесь ты.

Уселіся ўтраіх, едуць далей. Аж раптам зламалася аглобля. Лісіца кажа мядзведзю:

— Схадзі, кум, прынясі аглоблю. Пайшоў мядзведзь у гушчар, знайшоў вывернутую елку і прывалок да воза. Убачыла лісіца, крыку нарабіла:

— Ах ты, мядзведзішча, ах ты, дурнішча, ці ж гэта лясіна для аглоблі!

I да ваўка:

— Схадзі, куме, прынясі тонкую аглоблю.

Пайшоў воўк і прынёе крывы яловы сук. Лісіца і на яго накрычала, плюнула ды пайшла сама па аглоблю.

Тым часам мядзведзь з ваўком з'елі бычка-трацячка, шкуру саломай напхалі, на ногі паставілі ды пайшлі сабе пасміхаючыся.

Вярнулася лісіца, бачыць — ні ваўка, ні мядзведзя, толькі бычок стаіць. Прыладзіла яна аглоблю, села ў павозку, махнула пугаю на бычка, а той — брык! — і паваліўся.

Паглядзела лісіца на бычка і аб усім здагадалася.

— Пачакайце ж вы ў мяне! Я вам гэтага не дарую! — пагразіла яна ваўку і мядзведзю ды пайшла сваёю дарогаю.

Шмат часу ішла ці мала, а ў дарозе ўжо і восень яе застала. Сустракае ваўка, таго, што з'еў бычка.

— Добры дзень, кум! Як маешся?

— Дрэнна,— кажа воўк.— Нешта азяб на дажджы, аж увесь калачуся. Зуб на зуб не трапляе.

— То трэба новы кажух пашыць,— раіць лісіца.

— Праўду, кумка, кажаш,— згадзіўся воўк.

Пабег ён на выган, схапіў авечку і прывалок у лес.

— Хопіць на кажух? — пытаецца ў лісіцы.

— Мала,— кажа лісіца. Прынёс воўк яшчэ адну авечку.

— Цяпер хопіць?

— Не, яшчэ адну трэба. Воўк і трэцюю прывалок.

— Ну, а цяпер,— кажа лісіца,— трэба краўца шукаць.

— Дзе ж мне яго шукаць, кумка?

— Я ведаю добрага краўца. Хадзем да яго.

Прывяла лісіца ваўка на луг. Там, у кустах, на прывязі жарабец пасвіўся.

— Вунь ён, кравец! Воўк зарагатаў:

— Гэта не кравец, а жарабец! Не, кумка, як сабе хочаш, а розуму ў цябе мала.

Лісіца пакрыўдзілася:

— Ты пра мой розум не вельмі языком мялі. Я была разумнай і буду, а ты быў дурань, дурнем і застанешся.

Тут ужо і воўк пакрыўдзіўся, аж узлаваўся:

— Паглядзім яшчэ, хто з нас разумнейшы!

— Не хваліся загадзя,— кажа лісіца,— лепш паглядзіш, як зараз з цябе шкуру знімуць.

— Хто зніме? — ляснуў зубамі воўк.

— Гаспадар гэтага каня.

— Не можа быць! — не верыць воўк.

— Пабачыш. На чым жарабец навязаны? — пытаецца лісіца.

— На вяроўцы. Лісіца засмяялася:

— Вось і відаць, што дурань!

— Чаму? — падскочыў воўк.

— Жарабец на калу навязаны.

— Не можа быць! — залыпаў воўк вачыма.

— Хадзем пакажу.

Прывяла лісіца яго да калка, за які быў прывязаны канец вяроўкі, зняла вяроўку, зрабіла пятлю і закінула ваўку на шыю. Воўк і азірнуцца не паспеў, як у пятлі апынуўся. Тады лісіца падбегла да жарабца, замахала хвастом. Той спужаўся ды як драпануў дахаты, толькі падковы заблішчалі.

Так і прыцягнуў у пятлі ваўка да свайго гаспадара. Ну а там з яго і шкуру знялі.

Вярнулася лісіца ў лес, закапала авечак у мох на запас, адны толькі мазгі на абед пакінула. Села пад елкаю і есць.

Ідзе мядзведзь — той, што бычка з'еў.

— Што гэта ты, кума, жуеш? — пытаецца.

— Мазгі. Сляпы ты, ці што?

— А дзе ж ты іх дастала?

— З галавы. I ты можаш дастаць, калі хочаш.

— Як?

— Вельмі проста: разганіся ды стукніся галавою аб дуб — мазгі і выскачаць.

— Дзякую ж табе, кума, за добрую параду. Так я і зраблю. А то есці даўно хочацца.

Знайшоў ён самы тоўсты дуб, разагнаўся з усяе сілы ды і грымнуўся ў яго лбом. Тут яму і канец.
 

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

« Пред.   След. »
Архив - популярное
Значок файла Покатигорошек (187)
(Украинские сказки)

Значок файла Серко (186)
(Украинские сказки)

Значок файла Волшебное кольцо (182)
(Русские сказки)

Значок файла Царевна-лягушка (182)
(Русские сказки)

Значок файла Сказка про Ивана и чудесную книгу (179)
(Украинские сказки)

Значок файла Соломенный бычок (178)
(Украинские сказки)

Значок файла Хлебороб (178)
(Украинские сказки)

Значок файла Хромоножка-уточка (178)
(Украинские сказки)

Значок файла Сказка про Ивасика (175)
(Украинские сказки)

Значок файла Хитрая наука (171)
(Русские сказки)

Архив - последние добавления
Архив - последним скачали
 
© Детская библиотека, 2008-2011 Rambler's Top100 Rating All.BY Яндекс цитирования