Библиотека детской литературы
 
Главная arrow Народные сказки arrow Сказки на белорусском языке arrow Чаму барсук i лісіца у норах жывуць
23.05.2012 г.
Главное меню
Главная
Контакты
Поиск
Карта сайта
Архив
Песенки
Стихотворения
Рассказы
Авторские произведения
Народные сказки
Абхазские сказки
Аварские сказки
Австралийские сказки
Австрийские сказки
Адыгейские сказки
Албанские сказки
Английские сказки
Ангольские сказки
Армянские сказки
Афганские сказки
Башкирские сказки
Белорусские сказки
Болгарские сказки
Боснийские сказки
Бразильские сказки
Бурятские сказки
Венгерские сказки
Вьетнамские сказки
Греческие сказки
Грузинские сказки
Дагестанские сказки
Датские сказки
Египетские сказки
Индейские сказки
Индийские сказки
Индонезийские сказки
Ирландские сказки
Исландские сказки
Испанские сказки
Итальянские сказки
Кабардинские сказки
Казахские сказки
Кампучийские сказки
Карельские сказки
Кенийские сказки
Китайские сказки
Корейские сказки
Латышские сказки
Литовские сказки
Мавриканские сказки
Македонские сказки
Мексиканские сказки
Молдавские сказки
Мордовские сказки
Нанайские сказки
Немецкие сказки
Ненецкие сказки
Непальские сказки
Нивхские сказки
Норвежские сказки
Осетинские сказки
Пакистанские сказки
Польские сказки
Португальские сказки
Румынские сказки
Русские сказки
Сербские сказки
Словенские сказки
Таджикские сказки
Татарские сказки
Узбекские сказки
Украинские сказки
Финские сказки
Французские сказки
Хорватские сказки
Чеченские сказки
Швейцарские сказки
Шотландские сказки
Эстонские сказки
Японские сказки
Последние комментарии
  • Очень понравилось а кстати У Лены есть еще платоче...
  • Я знаю как он опять стал красавцем а его отец и ма...
  • Почему она крошку швернула на пол в дальний угол? ...
  • :oops: :lol: Я прочитала. Хорошая сказка))
  • Очень понравилось хоть и читала но утки небыло 100...

мультфильмы бесплатно
Чаму барсук i лісіца у норах жывуць Печать E-mail
Автор Administrator   
03.11.2008 г.
Некалі, кажуць, звяры і жывёлы не мелі хвастоў. Адзін толькі звярыны цар — леў — быў з хвастом.

Дрэнна жылося звярам без хвастоў. Зімою яшчэ сяк-так, а прыйдзе лета — ратунку няма ад мух ды мошак. Чым іх адганяць? Не аднаго за лета, бывала, насмерць заядалі авадні ды сляпні. Хоць гвалт крычы, як нападуць.

Дачуўся пра такую бяду цар і выдаў загад, каб усе звяры ішлі да яго хвасты сабе падбіраць.

Памчаліся царскія ганцы ва ўсе канцы звяроў склікаць. Ляцяць, у трубы трубяць, у барабаны б'юць, нікому спаць не даюць. Убачылі ваўка — перадалі яму загад царскі. Убачылі быка, барсука — таксама паклікалі. Лісіцы, куніцы, зайку, ласю, дзіку — усім сказалі, што трэба. Застаўся адзін мядзведзь. Доўга ганцы шукалі яго, нарэшце знайшлі соннага ў бярлозе. Пабудзілі, раскатурхалі і загадалі, каб па хвост спяшаўся.

Ды калі гэта было, каб мядзведзь куды спяшаўся. Сунецца ён сабе памаленьку,— кульгець, кульгець, усё вакол разглядае, нюхам мёду шукае. Бачыць — дупло пчалінае на ліпе. «Дарога да цара не малая,— думае,— трэба падсілкавацца».

Залез мядзведзь на дрэва, а там поўнае дупло мёду. Замармытаў ён ад радасці ды пачаў дупло выдзіраць, мёд выграбаць, за абедзве шчакі ўплятаць. Наеўся, паглядзеў на еябе, аж усё футра ў мёд ды ў парахню выпацкана!.. «Як жа,— думае,— у такой вопратцы на царскія вочы паказвацца?»

Пайшоў мядзведзь на рэчку, памыў футра і прылёг на ўзгорку сушыцца. А сонейка так цёпла прыпякло, што Мішка і не агледзеўся, як соладка захроп.

Тым часам пачалі збірацца да цара звяры.

Першай прыбегла лісіца. Паглядзела, аж перад царскім палацам цэлая куча хвастоў. I доўгія, і кароткія, і голыя, і пушыстыя...

Пакланілася лісіца цару і кажа:

— Яснавяльможны цар. Я першая адгукнулася на твой загад. Дазволь мне за гэта выбраць хвост, які я пажадаю...

Ну, цару ўсё роўна, які хвост даць лісіцы.

— Добра,— кажа,— выбірай сабе хвост па густу.

Растрыбушыла хітрая лісіца кучу хвастоў, выбрала самы прыгожы — доўгі, пушысты ды памчалася назад, пакуль цар не перадумаў.

За лісіцаю прыскакала вавёрка, таксама выбрала сабе прыгожы хвост, хоць і меншы, як у лісіцы. За ёю — куніца. I яна з добрым хвастом назад пабегла. Лось выбраў сабе самы доўгі хвост, з густою мяцёлкаю на канцы, каб было чым ад аваднёў ды сляпнёў бараніцца. Барсук ухапіў хвост шырокі і тоўсты. Конь узяў хвост з аднае валасні. Прычапіў, махнуў па правым баку, па левым — добра сячэ. «Цяпер усім мухам смерць!» — заржаў ён ад радасці ды сігануў на свой луг.

Апошні прыбег зайка.

— Дзе ж ты быў? — кажа цар.— Бачыш, у мяне толькі адзін маленькі хвосцік застаўся.

— Хопіць мне і гэтага! — зарадаваўся зайка.— Даўжэйшы хвост—цяжэйшы. А мне трэба быць лёгкаму, каб ад ваўка ды сабакі ўцячы.

Прычапіў зайка сабе, куды трэба, куртаты хвосцік, падскочыў раз-другі і весела пабег дахаты. А звярыны цар, раздаўшы ўсе хвасты, пайшоў спаць.

Толькі адвячоркам прачнуўся мядзведзь. Успомніў, што ён жа мусіў спяшацца да цара па хвост. Зірнуў, а тут і сонца за лес коціцца. Кінуўся ён з усіх ног наўгалоп. Бег, бег, аж змакрэў, небарака. Прыбягае да царскага палаца, а там — ні хвастоў, ні звяроў. «Што ж цяпер рабіць? — думае мядзведзь.— Усе будуць з хвастамі, адзін я без хваста».

Завярнуўся Мішка і патэпаў злосны ў свой лес. Ідзе, аж бачыць — на пні барсук пакручваецца, удалым сваім хвастом любуецца.

— Паслухай, барсук,— кажа яму мядзведзь,— навошта табе хвост? Аддай яго мне.

— Што ты, дзядзька мядзведзь, выдумаў! — дзівіцца барсук.— Хіба ж можна такі прыгожы хвост аддаваць?

— А калі не дасі па-добраму, то я сілаю вазьму,— буркнуў мядзведзь і палажыў сваю цяжкую лапу на барсука.

— Не дам! — крыкнуў барсук і рвануў з усяе сілы наўцёкі.

Глядзіць мядзведзь, а ў яго лапе палоса барсуковай скуры засталася і канчур хваста. Адкінуў ён скуру прэч, а канчур хваста прычапіў сабе ды пайшоў даядаць мёд.

Барсук жа як бегчы дык бегчы — ад страху месца сабе не знаходзіць. Дзе ні схаваецца, усё яму здаецца, што вось-вось мядзведзь прыйдзе, рэшту хваста адбярэ. Выкапаў ён тады глыбокую нару ў зямлі і стаў там жыць. Рана на спіне зажыла, але затое засталася цёмная палоса.

Бяжыць аднойчы лісіца, бачыць — нара, а ў ёй нехта храпе як пшаніцу прадаўшы. Палезла ў нару, глядзіць, аж там барсук спіць.

— Што гэта табе, суседзе, наверсе цесна, што ты пад зямлю забраўся? — дзівіцца лісіца.

— Але, лісічка, цесна,— уздыхнуў барсук.— Каб не трэба было яды шукаць, дык і ўночы не выходзіў бы адгэтуль.

I расказаў барсук лісіцы, чаму яму на зямлі жыць цесна.

«Эге,— падумала лісіца,— калі мядзведзь на барсукоў хвост паквапіўся, то мой жа ў сто разоў лепшы...» I пабегла шукаць схованкі ад мядзведзя. Прабегала ўсю ноч, нідзе схавацца не можа. Нарэшце пад раніцу выкапала нару, такую, як у барсука, залезла ў яе, накрылася сваім пушыстым хвастом і спакойна заснула.

З таго часу барсук і лісіца жывуць у норах, а мядзведзь так і застаўся без добрага хваста.
 

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

« Пред.   След. »
Архив - популярное
Значок файла Покатигорошек (187)
(Украинские сказки)

Значок файла Серко (186)
(Украинские сказки)

Значок файла Волшебное кольцо (182)
(Русские сказки)

Значок файла Царевна-лягушка (182)
(Русские сказки)

Значок файла Сказка про Ивана и чудесную книгу (179)
(Украинские сказки)

Значок файла Соломенный бычок (178)
(Украинские сказки)

Значок файла Хлебороб (178)
(Украинские сказки)

Значок файла Хромоножка-уточка (178)
(Украинские сказки)

Значок файла Сказка про Ивасика (175)
(Украинские сказки)

Значок файла Хитрая наука (171)
(Русские сказки)

Архив - последние добавления
Архив - последним скачали
 
© Детская библиотека, 2008-2011 Rambler's Top100 Rating All.BY Яндекс цитирования