Библиотека детской литературы
 
Главная arrow Народные сказки arrow Сказки на белорусском языке arrow Кісель
23.05.2012 г.
Главное меню
Главная
Контакты
Поиск
Карта сайта
Архив
Песенки
Стихотворения
Рассказы
Авторские произведения
Народные сказки
Абхазские сказки
Аварские сказки
Австралийские сказки
Австрийские сказки
Адыгейские сказки
Албанские сказки
Английские сказки
Ангольские сказки
Армянские сказки
Афганские сказки
Башкирские сказки
Белорусские сказки
Болгарские сказки
Боснийские сказки
Бразильские сказки
Бурятские сказки
Венгерские сказки
Вьетнамские сказки
Греческие сказки
Грузинские сказки
Дагестанские сказки
Датские сказки
Египетские сказки
Индейские сказки
Индийские сказки
Индонезийские сказки
Ирландские сказки
Исландские сказки
Испанские сказки
Итальянские сказки
Кабардинские сказки
Казахские сказки
Кампучийские сказки
Карельские сказки
Кенийские сказки
Китайские сказки
Корейские сказки
Латышские сказки
Литовские сказки
Мавриканские сказки
Македонские сказки
Мексиканские сказки
Молдавские сказки
Мордовские сказки
Нанайские сказки
Немецкие сказки
Ненецкие сказки
Непальские сказки
Нивхские сказки
Норвежские сказки
Осетинские сказки
Пакистанские сказки
Польские сказки
Португальские сказки
Румынские сказки
Русские сказки
Сербские сказки
Словенские сказки
Таджикские сказки
Татарские сказки
Узбекские сказки
Украинские сказки
Финские сказки
Французские сказки
Хорватские сказки
Чеченские сказки
Швейцарские сказки
Шотландские сказки
Эстонские сказки
Японские сказки
Последние комментарии
  • Очень понравилось а кстати У Лены есть еще платоче...
  • Я знаю как он опять стал красавцем а его отец и ма...
  • Почему она крошку швернула на пол в дальний угол? ...
  • :oops: :lol: Я прочитала. Хорошая сказка))
  • Очень понравилось хоть и читала но утки небыло 100...

мультфильмы бесплатно
Кісель Печать E-mail
Автор Administrator   
03.11.2008 г.
Ажаніўся адзін хлопец і ўзяў сабе жонку з далёкай вёскі. Пажыў ён трохі з маладою жонкаю ды паехаў у госці да цешчы.

Цешча прыняла зяця як трэба: напаіла і накарміла ўсякімі стравамі. А на закуску паставіла кісель з цукрам.

Зяцю ўсё спадабалася. А найболып кісель. Ніколі такой стравы ён яшчэ не еў: у іх вёсцы ніхто кісялю не варыў.

— Што гэта, маці, за кулеш такі смачны ў цябе? — пытаецца зяць у цешчы.

— Гэта не кулеш, зяцёк, а кісель,— кажа цешча.

— А ці ўмее ж мая Параска яго варыць?

— Дзіва што! Скажы ёй толькі — і яна наварыць.

Паехаў зяць дахаты, а каб не забыцца, як завецца гэты смачны кулеш, усё бубніў сабе пад нос: «Кісель, кісель...»

Па дарозе сустрэў чалавека. Той даў яму «добры дзень». Хлопец адказаў і адразу забыўся, як завецца кісель. Вярнуўся да цешчы.

— Забыўся,— кажа,— як зваць твой смачны кулеш...

— Кісель, зяцюхна, кісель.

— Дай мне яго, маці, лепш напаказ з сабою, а то я зноў забудуся.

Цешча ўзяла кубачак і наліла ў яго крыху кісялю. Узяў зяць той кубачак у правую руку і паехаў. Цяпер яму ўжо не было патрэбы бубніць сабе пад нос: кісель, кісель... «Вось,— думае зяць,— пакажу жонцы кубачак з гэтым куляшом, яна і здагадаецца, што трэба наварыць».

Тым часам едзе насустрач пан у брычцы. Убачыў яго хлопец і падняў па прывычцы руку, каб зняць шапку. А кісель з кубка — плюх! — і выліўся. Ды не ў воз, а за воз, у лужыну.

— А каб на цябе ліха, панок! — вылаяўся са злосці хлопец.— Праз цябе такую дарагую рэч упусціў...

Саскочыў ён з воза і давай боўтацца ў лужыне — кісель шукаць.

Пан спыніўся і пытаецца:

— Што ты, мужык, згубіў тут?

— Кажу ж табе: дужа дарагую рэч,— адказаў засмучаны хлопец.

Пан таксама злез з брычкі ды пачаў у лужыне плюхацца. «Калі знайду,— думае,— гэтую дарагую рэч, то трасцу аддам мужыку».

Плюхаліся яны, плюхаліся ў бруднай лужыне, але нічога не знайшлі.

Разагнуў пан спіну і кажа:

— А нех цябе д'яблы возьмуць! Змясілі толькі дарэмна гразь на кісель...

Тут хлопец як падскочыць:

— Дзякуй, паночку: кісель, кісель! А сам хутчэй на воз ды па кані. «Вар'ят нейкі»,— падумаў пан і паехаў сваёю дарогаю.

Прымчаўся хлопец дахаты і да жонкі:

— Умееш кісель варыць?

— Чаму ж не.

— То хутчэй вары, а то я зноў забудуся, як ён завецца.
 

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

« Пред.   След. »
Архив - популярное
Значок файла Покатигорошек (187)
(Украинские сказки)

Значок файла Серко (186)
(Украинские сказки)

Значок файла Волшебное кольцо (182)
(Русские сказки)

Значок файла Царевна-лягушка (182)
(Русские сказки)

Значок файла Сказка про Ивана и чудесную книгу (179)
(Украинские сказки)

Значок файла Соломенный бычок (178)
(Украинские сказки)

Значок файла Хлебороб (178)
(Украинские сказки)

Значок файла Хромоножка-уточка (178)
(Украинские сказки)

Значок файла Сказка про Ивасика (175)
(Украинские сказки)

Значок файла Хитрая наука (171)
(Русские сказки)

Архив - последние добавления
Архив - последним скачали
 
© Детская библиотека, 2008-2011 Rambler's Top100 Rating All.BY Яндекс цитирования