Библиотека детской литературы
 
Главная arrow Народные сказки arrow Сказки на белорусском языке arrow Піліпка-сынок
23.05.2012 г.
Главное меню
Главная
Контакты
Поиск
Карта сайта
Архив
Песенки
Стихотворения
Рассказы
Авторские произведения
Народные сказки
Абхазские сказки
Аварские сказки
Австралийские сказки
Австрийские сказки
Адыгейские сказки
Албанские сказки
Английские сказки
Ангольские сказки
Армянские сказки
Афганские сказки
Башкирские сказки
Белорусские сказки
Болгарские сказки
Боснийские сказки
Бразильские сказки
Бурятские сказки
Венгерские сказки
Вьетнамские сказки
Греческие сказки
Грузинские сказки
Дагестанские сказки
Датские сказки
Египетские сказки
Индейские сказки
Индийские сказки
Индонезийские сказки
Ирландские сказки
Исландские сказки
Испанские сказки
Итальянские сказки
Кабардинские сказки
Казахские сказки
Кампучийские сказки
Карельские сказки
Кенийские сказки
Китайские сказки
Корейские сказки
Латышские сказки
Литовские сказки
Мавриканские сказки
Македонские сказки
Мексиканские сказки
Молдавские сказки
Мордовские сказки
Нанайские сказки
Немецкие сказки
Ненецкие сказки
Непальские сказки
Нивхские сказки
Норвежские сказки
Осетинские сказки
Пакистанские сказки
Польские сказки
Португальские сказки
Румынские сказки
Русские сказки
Сербские сказки
Словенские сказки
Таджикские сказки
Татарские сказки
Узбекские сказки
Украинские сказки
Финские сказки
Французские сказки
Хорватские сказки
Чеченские сказки
Швейцарские сказки
Шотландские сказки
Эстонские сказки
Японские сказки
Последние комментарии
  • Очень понравилось а кстати У Лены есть еще платоче...
  • Я знаю как он опять стал красавцем а его отец и ма...
  • Почему она крошку швернула на пол в дальний угол? ...
  • :oops: :lol: Я прочитала. Хорошая сказка))
  • Очень понравилось хоть и читала но утки небыло 100...

мультфильмы бесплатно
Піліпка-сынок Печать E-mail
Автор Administrator   
03.11.2008 г.
Жылі мужык і жонка. А дзяцей у іх не было. Жонка бядуе: няма каго ёй калыхаць, няма каго гадаваць...

Аднаго разу мужык пайшоў у лес, высек з алешыны палена, прынёс дахаты і кажа жонцы:

— На, калышы.

Палажыла жонка палена ў калыску ды давай калыхаць і ката спяваць:

— Люлі, люлі, сынок, з белымі плячыцамі, з чорнымі вачыцамі...

Калыхала дзень, калыхала другі, на трэці бачыць: замест алешынкі ляжыць у калысцы хлопчык!

Зарадаваліся мужык і жонка, назвалі сынка Піліпкам і сталі яго гадаваць. Падрос Піліпка і кажа бацьку:

— Зрабі мне, тата, залаты чоўнік, срэбранае вясельца — хачу рыбу лавіць.

Бацька зрабіў яму залаты чоўнік, срэбранае вясельца ды выправіў на возера лавіць рыбу.

Сынок як лавіць ды лавіць — дзень ловіць і ноч ловіць... Нават і есці дахаты не ідзе: вельмі ж добра рыба ловіцца! Маці яму сама абед насіла. Прынясе да возера і кліча:

— Піліпка-сынок, плыві пад беражок, з'еш піражок!

Піліпка падплыве да берага, высыпле з чоўна рыбу, а сам з'есць піражок ды зноў на возера.

Пачула старая ведзьма Баба Яга — касцяная нага, як маці кліча Піліпку, і парашыла яго са свету звесці.

Узяла яна мяшок і качаргу, прыйшла да возера і пачала клікаць:

— Піліпка-сынок, плыві пад беражок, з'еш піражок!

Піліпка падумаў, што гэта маці, і падплыў. А Баба Яга падчапіла качаргою чоўнік, выцягнула на бераг, схапіла Піліпку ды ў мяшок.

— Ага,— кажа,— больш не будзеш ты тут рыбку лавіць!

Закінула мяшок на плечы і панесла да сябе, у лясную гушчэчу.

Доўга несла, змарылася, села адпачыць ды і заснула. А Піліпка тым часам вылез з мяшка, паклаў туды цяжкіх камянёў ды зноў вярнуўся на возера.

Прачнулася Баба Яга, схапіла мяшок з камянямі і, крэхчучы, панесла дадому.

Прынесла і кажа да сваёй дачкі:

— Спячы ты мне на абед гэтага рыбака. Вытрусіла Баба Яга мяшок на падлогу, аж там адны камяні... Як узлавалася Баба Яга, як закрычыць на ўсю хату:

— Я ж табе пакажу, як мяне падманваць! Зноў пабегла на бераг возера ды давай клікаць Піліпку:

— Піліпка-сынок, плыві пад беражок, з'еш піражок!

Пачуў гэта Піліпка.

— Не,— кажа,— ты не мая маці, а ведзьма Баба Яга: я цябе ведаю! У маёй мамы голас танчэйшы.

Як ні клікалаБаба Яга, Піліпка не паслухаў яе.

«Добра ж,— падумала Баба Яга,— зраблю я сабе танчэйшы голас».

Пабегла яна да каваля і кажа:

Каваль, каваль, натачы мне язык, каб танчэйшы быў.

— Добра,— кажа каваль,— натачу. Кладзі яго на кавадла.

Палажыла Баба Яга свой доўгі язык на кавадла. Каваль узяў молат і пачаў кляпаць язык. Адкляпаў так, што ён зусім тонкі зрабіўся.

Пабегла Баба Яга на возера ды кліча тоненькім галаском:

— Піліпка-сынок, плыві пад беражок, з'еш піражок!

Пачуў Піліпка і падумаў, што гэта маці яго кліча.

Падплыў да берага, а Баба Яга цап яго ды ў мяшок!

Цяпер ты мяне не падманеш! — радуецца Баба Яга.

I, не адпачываючы, прынесла яго дадому. Выкінула з мяшка і кажа дачцэ:

— Вось ён — падманшчык! Палі ў печы, пячы яго. Каб да абеду гатовы быў.

Сказала так, а сама пайшла некуды. Дачка запаліла ў печы, прынесла лапату і кажа Піліпку:

— Лажыся на лапату, я цябе ў печ саджаць буду.

Лёг Піліпка і падняў ногі ўгору.

— Не так! — крычыць ведзьміна дачка.— Гэтак я цябе ў печ не ўсаджу.

Піліпка звесіў ногі ўніз.

— Не так! — зноў крычыць ведзьміна дачка.

— А як жа? — пытаецца Піліпка.— Пакажы сама.

— Дурны ты! — вылаяла яго ведзьміна дачка.— Вось як трэба. Глядзі.

Легла яна сама на лапату, выпрасталася. А Піліпка за лапату ды ў печ! I засланкаю яе засланіў ды яшчэ моцна ведзьмінаю ступаю затуліў, каб не выскачыла з гарачай печы.

Толькі ён выбег з хаты, бачыць: Баба Яга ідзе.

Піліпка скокнуў на высокі густы явар і схаваўся ў галлі.

Зайшла Баба Яга ў хату, панюхала — смажаным пахне. Дастала з печы смажаніну, наелася мяса, косці на двор выкінула ды пачала качацца на іх, прымаўляючы:

— Павалюся, пакачуся, Піліпкавага мяса наеўшыся, крыві напіўшыся.

А Піліпка адказвае ёй з явара:

— Паваліся, пакаціся, даччынога мяса наеўшыся, даччыной крыві напіўшыся.

Пачўла гэта ведзьма і аж учарнела ад злосці. Падбегла да явара і давай яго зубамі падгрызаць. Грызла, грызла, зубы паламала, а моцны явар стаіць як стаяў.

Пабегла тады Баба Яга да каваля:

— Каваль, каваль, выкуй мне сталёвую сякеру, а то я тваіх дзяцей паем.

Спужаўся каваль, выкаваў ёй сякеру. Прыбегла Баба Яга да явара, пачала яго секчы. А Піліпка кажа:

— Не ў явар, а ў камень! А ведзьма сваё:

— Не ў камень, а ў явар! А Піліпка сваё:

— Не ў явар, а ў камень!

Тут сякера як стукнецца ў камень — уся вышчарбілася.

Заенчыла са злосці ведзьма, схапіла сякеру ды пабегла да каваля вастрыць.

Бачыць Піліпка — хістацца пачаў явар: падсекла яго ведзьма! Трэба ратавацца, пакуль не позна.

Ляціць чарада гусей. Піліпка да іх:

— Гусі, гусі, скіньце мне па пяру! Я з вамі палячу да бацькі, да маткі, там вам адплачу...

Гусі скінулі яму па пяру.

Зрабіў Піліпка з гэтых пёраў толькі паўкрыла.

Ляціць другая чарада гусей. Піліпка просіць:

— Гусі, гусі, скіньце мне па пяру! Я з вамі палячу да бацькі, да маткі, там вам адплачу...

I другая чарада скінула яму па пяру.

Потым праляцелі трэцяя і чацвёртая. I ўсе гусі скінулі Піліпку па пяру.

Зрабіў сабе Піліпка крылы ды паляцеў услед за гусямі.

Прыбегла ведзьма ад каваля, сячэ явар, аж трэскі сыплюцца. Секла, секла — явар — трах! — упаў на ведзьму і задушыў яе.

А Піліпка прыляцеў з гусямі дахаты. Зарадаваліся бацькі, што Піліпка вярнуўся, пасадзілі яго за стол, пачалі частаваць.

А гусям далі аўса. Тут і казка ўся.
 

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

« Пред.   След. »
Архив - популярное
Значок файла Покатигорошек (187)
(Украинские сказки)

Значок файла Серко (186)
(Украинские сказки)

Значок файла Волшебное кольцо (182)
(Русские сказки)

Значок файла Царевна-лягушка (182)
(Русские сказки)

Значок файла Сказка про Ивана и чудесную книгу (179)
(Украинские сказки)

Значок файла Соломенный бычок (178)
(Украинские сказки)

Значок файла Хлебороб (178)
(Украинские сказки)

Значок файла Хромоножка-уточка (178)
(Украинские сказки)

Значок файла Сказка про Ивасика (175)
(Украинские сказки)

Значок файла Хитрая наука (171)
(Русские сказки)

Архив - последние добавления
Архив - последним скачали
 
© Детская библиотека, 2008-2011 Rambler's Top100 Rating All.BY Яндекс цитирования